Пракуратурай вобласці вывучана якасць інфармацыйных запісак аб стане законнасці і правапарадку

Пракуратурай вобласці вывучана якасць інфармацыйных запісак аб стане законнасці і правапарадку, накіраваных пракурорамі гарадоў і раёнаў, транспартнымі пракурорамі ў органы выканаўчай і прадстаўнічай улады.

Усяго пракурорамі падрыхтавана і ўнесена 169 інфармацый аб стане законнасці (у 2014 – 168), у тым ліку аб стане злачыннасці – 75, аб барацьбе з карупцыяй – 39, аб выкананні заканадаўства аб непаўналетніх – 37. Найбольш актыўна выкарыстоўвалі дадзеную форму ўзаемадзеяння з органамі прадстаўнічай і выканаўчай улады пракуроры Лепельскага, Бешанковіцкага, Гарадоцкага, Докшыцкага, Ушацкага, Дубровенскага, Аршанскага раёнаў, г. Віцебска.

Большасць пракурораў адказна ставяцца да падрыхтоўкі інфармацыйных запісак, глыбока аналізуюць прычыны негатыўных працэсаў у дынаміцы і структуры злачыннасці, вылучаюць найбольш важныя і прыярытэтныя праблемы, якія сустракаюцца пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў.

Так, пракурорам Бешанковіцкага раёна ў сувязі са значным ростам злачыннасці на тэрыторыі Верхнякрывінскага і Астравенскага сельсаветаў у інфармацыйнай запісцы звернута ўвага на тое, што прычынамі такога росту з'явіліся непрыняцце суб'ектамі прафілактыкі на чале з саветамі грамадскіх пунктаў аховы правапарадку вычарпальных мер у дачыненні да асобных катэгорый асоб, няўменне своечасова ўбачыць праблему і паўплываць на сітуацыю. У сувязі з гэтым прапанавана ў лютым-сакавіку 2016 г. правесці комплексную адпрацоўку Астравенскага і Верхнякрывінскага сельсаветаў, сумесна з саветамі АГПА выпрацаваць дадатковыя арганізацыйна-практычныя і прафілактычныя меры, накіраваныя на недапушчэнне далейшага ўскладнення

крымінагеннай абстаноўцы. Выкананне дадзенай прапановы пракурорам раёна ўзята на кантроль.

Пракурорам Чашніцкага раёна на канкрэтных прыкладах, з выкарыстаннем фотаматэрыялаў, адлюстраваны недахопы ў дзейнасці асобных кіраўнікоў прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці па забеспячэнні захаванасці даручанай ім маёмасці. У сувязі з выяўленымі парушэннямі закона прапанавана пры разглядзе інфармацыйнай запіскі на пасяджэнні выканкама заслухаць са справаздачамі кіраўнікоў прадпрыемстваў аб прычынах адзначаных недахопаў у дзейнасці узглаўленых прадпрыемстваў, прымаемых мерах па ўмацаванні выканаўчай і працоўнай дысцыпліны, выкананні патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці уласнасці.

У інфармацыйнай запісцы пракурора Сенненскага раёна прааналізаваны прычыны утварэння ў раёне запазычанасці па выплаце заработнай платы. Адзначана, што запазычанасць утварылася ў сувязі з несваeчасовымі разлікамі прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці за пастаўленую арганізацыямі раёна прадукцыю, недастатковай працай прадпрыемстваў па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці, а таксама надзвычай нізкай роляй раённай камісіі па скарачэнні дэбіторскай запазычанасці ў стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану арганізацый. Адначасова прапанавана ўпраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання прыняць вычарпальныя меры да памяншэння дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці, своечасовасці і поўнасці выплаты заработнай платы.

Пракуроры Віцебскага, Чашніцкага, Талачынскага, Полацкага, Лепельскага, Россонскага, Пастаўскага раёнаў прааналізавалі стан правапарадку ў рэгіёнах, вызначылі сельскія Саветы, на тэрыторыі якіх зарэгістравана найбольшая колькасць злачынстваў. Адзначылі недахопы ў дзейнасці РАУС па папярэджанні, спыненні і раскрыцці крымінальна каральных дзеянняў.

Актуальныя праблемы гібелі людзей абазначаны ў інфармацыйных запісках пракурораў Ушацкага, Расонскага, Шаркаўшчынскага і іншых раёнаў.

Пасярэдніцтвам унясення інфармацыйных запісак пракурорамі таксама звернута ўвага мясцовых органаў прадстаўнічай і выканаўчай улады на праблемныя пытанні ў выкананні працоўнага заканадаўства (Аршанскі, Гарадоцкі, Віцебскі і іншыя раёны), заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб (Браслаўскі, Чашніцкі, Лепельскі, Шумілінскі і іншыя раёны), заканадаўства аб выплаце абавязковых страхавых узносаў (Докшыцкі раён), заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны (Талачынскі раён).

У цэлым, у інфармацыйных запісках абазначаны актуальныя для рэгіёнаў праблемы, адлюстраваны арганізацыйна-практычныя меры, якія прымаюцца органамі пракуратуры і іншымі праваахоўнымі ведамствамі ў мэтах умацавання законнасці і абароны канстытуцыйных правоў грамадзян.

Разам з тым, аналіз якасці інфармацыйных запісак аб стане законнасці і правапарадку паказаў, што маюцца і пэўныя недахопы пры іх падрыхтоўцы, на што звернута ўвага пракурораў гарадоў і раёнаў, транспартных пракурораў у адпаведным указанні.

Пракурор  арганізацыйна-кантрольнага
аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці С.А. Старавойтава