Пракуратурай вобласці прааналізаваны стан нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы па выніках працы за 2017 год

У 2017 годзе органамі пракуратуры вобласці праведзена 77 (у 2016 годзе - 119) праверак выканання заканадаўства аб працы і ахове працы на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях, па выніках якіх кіраўнікам органаў кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў унесена 111 (198) прадстаўленняў, вынесена 83 (343) прадпісанні, аб'яўлена 16 (130) афіцыйных папярэджанняў. Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 583 (605) службовых асоб, да адміністрацыйнай – 155 (458). Мерамі пракурорскага рэагавання пакрыты ўрон за кошт фізічных і юрыдычных асоб на агульную суму 1 032 624 (3 356 993) рублёў. Па выніках праверак крымінальныя справы не ўзбуджаліся.

Аналіз сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Віцебскай вобласці сведчыць аб актуальнасці пытанняў своечасовай выплаты арганізацыямі і прадпрыемствамі заработнай платы. Па выніках работы за 2017 год заработная плата часткова не была выплачана ў 30 арганізацыях на агульную суму 980,9 тыс.рублёў, у тым ліку ў 28 сельскагаспадарчых арганізацыях на агульную суму 954,1 тыс.рублёў і 2 будаўнічых арганізацыях – на 26,8 тыс.рублёў (на 01.01.2017 – у 58 арганізацыях).

На 01.02.2018 запазычанасць па заработнай плаце чыслілася ў 20 арганізацыях Віцебскай вобласці на агульную суму 605 тыс.рублёў, у тым ліку ў 19 сельскагаспадарчых арганізацыях на суму 603,1 тыс.рублёў і ў 1 будаўнічай – на 1,9 тыс.рублёў.

Найбольшая колькасць арганізацый-даўжнікоў зарэгістравана на тэрыторыі Лёзненскага (5), Мёрскага (8), Чашніцкага (4), Шумілінскага (6) і іншых раёнаў.

Аналіз праведзеных прыёмаў паказаў, што кола пытанняў, якія задаюцца грамадзянамі, што звяртаюцца на прыём, датычыцца працоўных праваадносін: своечасовасці выплаты заработнай платы, заключэння і скасавання кантрактаў, парадку прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці, прадастаўлення адпачынкаў. Удзельная вага пытанняў, звязаных з працоўнымі адносінамі, ад агульнай колькасці звярнуўшыхся складае больш за 70%.

З улікам актуальнасці і сацыяльнай значнасці пракурорскі нагляд ва ўказанай сферы павінен

быць дзейсным і спрыяць рэальнаму ўхіленню парушэнняў заканадаўства.

Вынікі пракурорскіх праверак сведчаць аб неналежным ажыццяўленні кіраўніцкіх функцый ва ўказанай сферы мясцовымі органамі ўлады. З боку указаных органаў адсутнічае належная каардынацыя работы па спагнанні ў прэтэнзійным і судовым парадку пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці на карысць сельскагаспадарчых арганізацый, якія дапускаюць запазычанасць па заработным плаце. Пры наяўнасці падстаў не ажыццяўляюцца ўзаемазалікі унутрыраённай запазычанасці. Фактычна работа ўказаных органаў зводзіцца да ажыццяўлення маніторынгу сітуацыі, што складваецца, з мэтай фарміравання пераліку прадпрыемстваў-даўжнікоў.

У ходзе правядзення праверак пракурорамі нярэдка выяўляюцца парушэнні парадку разлікаў з работнікамі пры звальненні, выплаты сярэдняга заробку за час працоўнага адпачынку, па выніках якіх уносяцца адпаведныя прадпісанні аб неадкладным прыняцці мер па выплаце работніку належных сум, службовыя асобы арганізацый прыцягваюцца да дысцыплінарнай, адміністрацыйнай адказнасці.

Згодна са статыстычнымі данымі ў 2017 годзе зменшылася колькасць паступіўшых у органы пракуратуры Віцебскай вобласці і адпаведна вырашаных зваротаў грамадзян аб парушэннях працоўнага заканадаўства, у тым ліку і па пытаннях несвоечасовай выплаты заработнай платы (паступіла 147 зваротаў (2016 год – 190), з якіх задаволена 54 (53)).

У арганізацыях Віцебскай вобласці за 2017 год у выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 16 чалавек (за 2016 год – 19) і цяжкія вытворчыя траўмы атрымалі 71 чалавек (за 2016 год – 98).

За мінулы год не зарэгістравана выпадкаў гібелі і цяжкага траўміравання людзей на вытворчасці ў арганізацыях Глыбоцкага, Росанскага і Ушацкага раёнаў.

Пры агульным зніжэнні колькасці няшчасных выпадкаў на вытворчасці са смяротным зыходам рост колькасці смяротна траўміраваных у 2017 годзе дапушчаны ў арганізацыях: Браслаўскага, Мёрскага, Пастаўскага, Талачынскага, Чашніцкага, Шумілінскага раёнаў – 1 чалавек (2016 год – 0),Верхнядзвінскага раёна - 3 (0), Кастрычніцкага раёна г. Віцебска – 2 (1).

Рост вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам за 2017 год адзначаны ў арганізацыях: Браслаўскага – 4, Міёрскага – 4, Бешанковіцкага – 2, Сенненскага раёнаў – 1 (2016 год – 0); Віцебскага – 4 (3); Полацкага раёна і г. Полацка – 8 (6), г. Наваполацка – 13 (7).

Асаблівую заклапочанасць выклікаюць факты атрымання траўм на вытворчасці работнікамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння. У прыватнасці, у стане алкагольнага ап'янэння ў момант траўміравання знаходзіліся 10 работнікаў, або 11,4% ад агульнай колькасці работнікаў, загінулых на вытворчасці і атрымаўшых цяжкія вытворчыя траўмы.

Па адным выпадку вытворчага траўматызму з цяжкім зыходам у стане алкагольнага ап'янэння ў 2017 годзе зарэгістравана ў арганізацыях Верхнядзвінскага, Браслаўскага, Лепельскага, Віцебскага і Полацкага раёнаў.

Варта адзначыць, што за 2017 год у арганізацыях Віцебскай вобласці ў ДТЗ загінула 3 чалавекі (18,8% ад агульнай колькасці загінулых), што на 1 чалавека менш, чым за 2016 год. Колькасць пацярпелых з цяжкім зыходам у выніку ДТЗ таксама паменшылася: 23 да 8 чалавек (11,3 % ад агульнай колькасці цяжка траўміраваных).

Праблема выканання заканадаўства, накіраванага на абарону здароўя і жыцця работнікаў пры выкананні імі працоўных абавязкаў, застаецца вострай. Неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на забеспячэнне работнікаў у поўнай меры сродкамі індывідуальнай абароны. Элементарныя парушэнні пры забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны могуць прывесці да цяжкіх наступстваў.

З улікам выкладзенага праца па прафілактыцы вытворчага траўматызму павінна забяспечвацца за кошт правядзення своечасовых і поўных праверак ажыццяўлення сваіх паўнамоцтваў органамі, якія ажыццяўляюць кантроль за выкананнем патрабаванняў аховы працы, а таксама дачы ацэнкі іх дзейнасці і ўплыву на недапушчэнне росту вытворчага траўматызму.

Пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Наталля Калпакова.