Пракуратурай вобласці праведзена праверка дзейнасці галоўнага ўпраўлення Мінфіна па Віцебскай вобласці
Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 №510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (далей – Указ №510) і іншага заканадаўства ў Галоўным упраўленні Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Праверка паказала, што, нягледзячы на значную работу, якая праводзіцца Галоўным упраўленнем у сферы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, службовымі асобамі правяраемага суб'екта дапускаліся істотныя парушэнні заканадаўства.
У прыватнасці, у ходзе праверкі выяўлены парушэнні заканадаўства, якія сведчаць аб недастатковым кантролі за ліквідацыяй выяўленых у ходзе праверак парушэнняў і прыцягненнем вінаватых асоб да адказнасці. Правяраемымі суб'ектамі не заўсёды прадастаўлялася своечасовая і поўная інфармацыя аб выкананні патрабаванняў кантралюючага органа, што пакідалася Галоўным упраўленнем без увагі (праверкі ГУ «Фізкультурна-спартыўны клуб «Орша», ГЛПУ «Докшыцкая раённая ветэрынарная станцыя», філіяла УА «БДТУ» «Полацкі дзяржаўны лясны каледж», УА «Высокскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці», ААТ «Кераміка» і іншыя).
Мелі месца факты парушэнняў заканадаўства пры прыцягненні правяраемых суб'ектаў да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні бюджэтнага заканадаўства.
Пры афармленні вынікаў праведзеных праверак службовымі асобамі Галоўнага ўпраўлення дапускаліся парушэнні патрабаванняў заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці. У актах праверак не заўсёды пазначаліся пасады, прозвішчы і ініцыялы асоб, дзеянні (бяздзейнасць) якіх пацягнулі парушэнні правяраемымі суб'ектамі заканадаўства; няправільна адлюстроўваліся звесткі аб перыядзе іх працы на займаемых пасадах; дапускаліся памылкі пры ўказанні дат складання дакументаў і іншыя парушэнні.
У сувязі з неналежным афармленнем дакументаў у акты праверак неаднаразова ўносіліся
изменения, у сувязі з чым ускладнялася праца па ліквідацыі выяўленых парушэнняў заканадаўства і прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.Рэвізорамі не заўсёды адлюстроўваліся неабходныя звесткі аб праведзеных праверачных мерапрыемствах у кнігах уліку праверак, дапускаліся факты няправільнага ўказання ў гэтых кнігах звестак аб праверках, не выконваўся парадак унясення выпраўленняў у запісы.
Пракурорскай праверкай таксама ўстаноўлены парушэнні заканадаўства ў дзейнасці Галоўнага ўпраўлення па прадастаўленні адтэрміновак (растэрміновак) пагашэння ў бюджэт незаконна атрыманых альбо выкарыстаных не па мэтавым прызначэнні або з парушэннем бюджэтнага заканадаўства сродкаў. Насуперак устаноўленым патрабаванням большасць хадайніцтваў суб'ектаў гаспадарання аб прадастаўленні адтэрміновак (растэрміновак) не ўтрымлівалі неабходнай інфармацыі аб іх плацежаздольнасці і прыцягненні вінаватых асоб да адказнасці.
Камісіяй па разглядзе хадайніцтваў аб прадастаўленні адтэрміновак (растэрміновак) прымаліся рашэнні (рэкамендацыі) пры адсутнасці правамоцнага складу і без вывучэння пераліку неабходных дакументаў (КУП «Аршанскі спецкамбінат», УП ЖКГ «Вітрайкамгас», УА «Аршанскі дзяржаўны політэхнічны прафесійна-тэхнічны каледж», УЗ «Докшыцкая ЦРБ», ГЛЛГУ «Лёзненскі лясгас» і іншыя).
Выяўленыя ў ходзе праверкі парушэнні заканадаўства негатыўна адбіваліся на пытаннях пагашэння ў бюджэт незаконна атрыманых альбо выкарыстаных не па мэтавым прызначэнні або з парушэннем заканадаўства бюджэтных сродкаў.
Па выніках праведзенай праверкі пракуратурай вобласці начальніку Галоўнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, палажэнняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 №510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», адміністрацыйна-працэсуальнага заканадаўства, прычын і ўмоў, ім спрыяючых. Па выніках
разгляду прадстаўлення прыняты меры па ўстараненні дапушчаных парушэнняў заканадаўства, 3 службовыя асобы ўпраўлення прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Пракурор аддзела пракуратуры вобласці М.Запрудская