Пракуратурай вобласці праведзены праверкі выканання заканадаўства на племпрадпрыемствах Віцебскай вобласці

Устаноўлена, што племпрадпрыемствамі не выконваюцца ў поўнай меры мерапрыемствы Рэспубліканскай праграм па племянной справе ў жывёлагадоўлі на 2011 - 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 №1917, Праграмы па племянной справе ў жывёлагадоўлі Віцебскай вобласці на 2011 - 2015 гады, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23.12.2010 №62. Назіраецца тэндэнцыя зніжэння пагалоўя КРС, памяншэнне атрымання прыплоду, да сапраўднага часу не наладжана поўная і пастаянная апрацоўка даных племянной уліку пагалоўя кароў і моладзі.

Ажыццяўленне РУП «Віцебскае племпрадпрыемства» кантрольных функцый у

обласцях жывёлагадоўлі супярэчаць патрабаванням заканадаўства.

Дапускаюцца парушэнні пры вядзенні справаводства па адміністрацыйных працэдурах.

Не надаецца належная увага пытанням аховы працы і тэхнікі бяспекі. Наяўныя на прадпрыемствах інструкцыі па ахове працы не адпавядалі патрабаванням нарматыўных прававых актаў. Не праведзена пашпартызацыя санітарна-тэхнічных умоў і аховы працы і інш. Не распрацаваны  пералік прафесій рабочых і пасад спецыялістаў, якія павінны праходзіць стажыроўку, парушаліся тэрміны праходжання праверкі ведаў кіраўнікоў, спецыялістаў, членаў камісіі па ахове працы ў вышэйстаячай арганізацыі. Работа  па абследаванні вытворчых будынкаў і збудаванняў не арганізавана.

Выяўлены парушэнніпрацоўнага заканадаўства.

Так, заключаныя з работнікамі кантракты не ўтрымліваюць абавязковыя ўмовы, якія ўзмацняюць адказнасць работнікаў за выкананне норм і правіл па ахове працы. Дапускаюцца парушэнні заканадаўства пры прадастаўленні працоўныхадпачынкаў, пры азнакамленні работнікаў з загадамі, пры вядзенні працоўных кніжак работнікаў.

Праверкай у РУП «Дубровенская райплемстанцыя» выяўлены факты парушэнняў норм працягласці працоўнага часу, непрадастаўлення выхадных дзён работнікам прадпрыемства, а таксама не заснаваных на законе выплат прэмій кіраўніку і спецыялістам прадпрыемства, аказання матэрыяльнай дапамогі.

Калектыўныя дагаворы РУП «Віцебскае племпрадпрыемства» і РУП «Расонская райплемстанцыя» не адпавядалі нормам Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь

У частцы выканання заканадаўства аб захаванні ўласнасці, выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» ўстаноўлена, што на племпрадпрыемствах адсутнічалі кіраўніцкія рашэнні, аформленыя ў выглядзе лакальных нарматыўных актаў па павышэнні эфектыўнасці гаспадаркі, забеспячэнні рацыянальнага выкарыстання энергетычных, сыравінных, матэрыяльных, працоўных, фінансавых і інш. рэсурсаў.

Маюць месца факты нерацыянальнага выкарыстання маёмасці, безнагляднасці.

Дапускаюццанарушэнні пры заключэнні і  і выкананні гаспадарчых дагавораў. У прыватнасці, маюць месца заключэнне дагавораў на загадзя нявыгадных для прадпрыемства умовах, здольных прычыніць прадпрыемству страты. Не прымаюцца дастатковыя меры па спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці.

У падраздзяленнях РУП «Віцебскае племпрадпрыемства» выяўлены парушэнні заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

Па выніках праведзенай праверкі органамі пракуратуры вобласці ўнесена 13 прадстаўленняў, вынесена 5 прадпісанняў, прынесена 2 пратэсты. Пракуратурай вобласці ўнесена прадстаўленне генеральнаму дырэктару РУП «Віцебскае племпрадпрыемства», па выніках разгляду якога 17 работнікаў прадпрыемства прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. За дапушчаныя парушэнні заканадаўства аб ахове працы генеральны дырэктар РУП «Віцебскае племпрадпрыемства» Сакалоў Л.П. прыцягнуты да адміністрацыйнай

адказнасці. Аб выніках праверкі праінфармавана вышэйстаячая ўстанова «Белплемжываб'яднанне».

Старшы пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў
пракуратуры Віцебскай вобласці
малодшы саветнік юстыцыі  Ольга Грыцкевіч