Пракуратурай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 211 КК у дачыненні да жыхара горада Віцебска па факце растраты даверанай яму маёмасці – ровара

Яўген (імёны зменены – аўт.), зарэгістраваны на тэрыторыі г.Віцебска ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, ужо некалькі гадоў ажыццяўляе рамонт і пракат веласіпедаў.

У адзін з цёплых дзён жніўня 2018 года да яго ў павільён прыйшоў раней не знаёмы мужчына па імені Леанід, які вывучыўшы ўмовы пракату (арэнды), заключыўшы дагавор, узяў у ІП на суткі горны веласіпед маркі «SHADOW 24». Кошт самага веласіпеда, які быў ва ўжыванні, складаў, са слоў прадпрымальніка, каля 600 беларускіх рублёў.

Па заканчэнні ўказанага ў дагаворы часу, Леанід патэлефанаваў індывідуальнаму прадпрымальніку і паведаміў яму, каб той не хваляваўся за веласіпед, і што ён яго верне, калі працверазіць, а таксама аплаціць паслугу. Аднак у далейшым, так званы арандатар, перастаў адказваць на тэлефонныя званкі і наогул выключыў мабільны тэлефон.

Занепакоены ІП, не дачакаўшыся Леаніда, звярнуўся ў міліцыю з заявай аб аказанні дапамогі ў вяртанні належнага яму веласіпеда.

Як высветлілася, Леанід, не маючы пастаяннага заробку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вырашыў падзарабіць нехітрым спосабам – узяўшы ў пракат веласіпед, знайшоў па аб'явах асобу, якая скупляе, у тым ліку і велатранспарт, распарадзіўся ім на сваё меркаванне, г.зн. прадаў. Калі супрацоўнік міліцыі ўстанавілі яго месцазнаходжанне і апыталі, то Леанід не хаваў, што, паколькі ў яго не было грашовых сродкаў, ён прадаў яго па аб'яве.

З улікам таго, што паміж прадпрымальнікам і Леанідам складаўся дагавор пракату (арэнды), у якім прадугледжаны абавязкі пры яго выкананні і адказнасць за яго невыкананне, якая рэгулюецца нормамі Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да меркавання, што ў дзеяннях Леаніда адсутнічаюць прыкметы складу злачынства, прадугледжанага арт.211 КК Рэспублікі Беларусь, паколькі паміж ім і прадпрымальнікам склаліся грамадзянска-прававыя адносіны, спрэчкі па якіх вырашаюцца судом.

Аднак у ходзе стараннай праверкі ў пракуратуры вобласці было ўлічана, што пасля таго, якЛеанід атрымаў ровар, не маючы ў кішэні грашовых сродкаў, у тым ліку на выпіўку, з мэтай наўмыснага проціпраўнага бязвыплатнага завалодання чужой маёмасцю шляхам растраты, з карыслівых меркаванняў, растраціў давераную яму маёмасць – ровар, шляхам адчужэння (продажу) неўстаноўленай асобе, прычыніўшы пры гэтым прадпрымальніку маёмасцевую шкоду на ўказаную суму, а атрыманыя грашовыя сродкі ад рэалізацыі патраціў на выпіўку спіртных напояў.

У сувязі з чым, у дачыненні да «горе-арандатар» пракуратурай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.211 КК па факце растраты даверанай яму маёмасці, адказнасць за якую прадугледжана да чатырох гадоў пазбаўлення волі са штрафам або без штрафу.

У цяперашні час крымінальная справа разглядаецца  ў судзе.

Пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю
А.Лысакоў