Пракуратурай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК у дачыненні да двух жыхароў Полацкага раёна па факце крадзяжу металічных вырабаў з могілак
У ходзе вывучэння матэрыялу праверкі было ўстаноўлена, што Ігар і Андрэй (імёны зм. – аўт.), з'яўляючыся работнікамі адной з арганізацый Полацкага раёна ў сферы аказання рытуальных паслуг, прамысловалі ў вольны час таксама зборам металалому.
Жаданне лёгкіх грошай на гэты раз прывяло іх на могілкі. Так у канцы 2018 года яны, сумесна, знаходзячыся на могілках «Лясное» Полацкага раёна, выкралі частку металічнай агароджы з магілы памерлага ў выглядзе 4 слупоў і 4 ланцугоў рознай даўжыні, прычыніўшы матэрыяльную шкоду ў памеры не менш за 40 беларускіх рублёў. Выкрадзеную маёмасць Ігар здаў у пункт прыёму металалому у г. Полацку, перадаўшы Андрэю 15 беларускіх рублёў.
У ходзе праверкі Ігар і Андрэй спрабавалі упарта ўвесці ў зман орган дазнання, паказваючы, што крадзеж Ігар здзейсніў адзін, а з улікам сумы выкрадзенага яго дзеянні толькі адміністрацыйна караюцца.
Аднак у ходзе стараннай праверкі ў пракуратуры вобласці было ўлічана, што Ігар і Андрэй да моманту здзяйснення крадзяжу былі знаёмыя адзін з адным, з'яўляліся працоўнымі адной арганізацыі і выконвалі сумесна работы на могілках «Лясное» Полацкага раёна ў адсутнасці іншых асоб. Пры гэтым крадзеж маёмасці здзейснены групай асоб па папярэдняй змове, паколькі Андрэй у ходзе праверкі паказваў аб тым, што яму было вядома аб намеры Ігара выкрасці ў дзень сумеснай працы на могілках металічныя агароджы.
У працэсе выканання сумеснай працы, Ігар адлучаўся ад месца працы на няпроцяглы час, пасля чаго яны сумесна з тэрыторыі могілак у яго аўтамабіль пагрузілі металічныя вырабы з мэтай здачы іх на металалом, а атрыманыя грашовыя сродкі ад рэалізацыі размеркавалі паміж сабой практычна ў роўных долях.
У сувязі з чым, у дачыненні да «горе»-зборшчыкаў металалому пракуратурай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 КК у сувязі са здзяйсненнем імі крадзяжу, здзейсненай групай асоб.
Пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем і ОРД
А. Заікін