Пракуратурай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара г. Наваполацка за незаконнае без мэты збыту захоўванне псіхатропных рэчываў
Для 46-гадовага Аляксандра (імя зменена – аўт.) пасля разводу з жонкай жыццё працякала даволі «вясёла»: часовыя заробкі чаргаваліся з тыднёвымі запоямі. Аднак такое баўленне часу, як правіла, нічым добрым не заканчваецца. Так і для Аляксандра стала нечаканасцю тое, што ў дачыненні яго «сабутэльніка» Пятра распачата крымінальная справа за незаконнае без мэты збыту захоўванне, перавозку псіхатропных рэчываў, якія да таго ж ён набыў у кватэры Аляксандра. Матэрыялы для правядзення праверкі па факце магчымага збыту псіхатропнага рэчыва Петру былі накіраваны ў ГАУС.
У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што Аляксандр у перыяд часу з 30.03.2006 па 12.10.2018, дзейнічаючы незаконна, наўмысна, без мэты збыту захоўваў па месцы жыхарства ў г. Наваполацку ў сваёй кватэры лекавы прэпарат «клофелін», які змяшчае ў сваім складзе небяспечнае псіхатропнае рэчыва.
У ходзе праверкі ён сцвярджаў, што лекавы прэпарат належаў яго бабулі, а яму не было вядома аб яго забароненых уласцівасцях.
Аднак у ходзе праверкі матэрыялу ў пракуратуры вобласці яго довады былі прызнаны неабгрунтаванымі.
Так, довады аб не дасведчанасці аб уласцівасцях лекавага прэпарату «клофелін», знойдзенага ў Аляксандра, з'яўляюцца надуманымі, паколькі звесткі аб ім з'яўляюцца агульна распаўсюджанай інфармацыяй. Пры гэтым, лекавы прэпарат захоўваўся ў арыгінальнай банцы ў добра бачным месцы на працягу доўгага перыяду і наяўнасць яго ў кватэры не магла не быць вядома Аляксандру. Пры ўмове прыналежнасці указанага прэпарату бабулі Аляксандра, пасля яе смерці ў 2006 годзе Аляксандр не пазбавіўся ад яго, а працягнуў захоўваць у сваім жыллі.
Да таго ж у адпаведнасці з п.п. 9, 11 Пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь №1 ад 26.03.2003 «Аб судовай практыцы па справах аб злачынствах, звязаных з наркатычнымі сродкамі, псіхатропнымі рэчывамі, іх прэкурсорамі і аналагамі, моцнадзейнымі і атрутнымі рэчывамі» пад незаконным захоўваннем псіхатропных рэчываў варта разумець любыя наўмысныя дзеянні, звязаныя з фактычным знаходжаннем такіх
сродкаў і рэчываў ва ўладанні вінаватага (у памяшканні). Адказнасць за захоўванне наступае незалежна ад яго працягласці. Для прыцягнення да адказнасці за незаконнае захоўванне псіхатропных рэчываў не мае значэння, належалі яны вінаватаму ці іншай асобе.У сувязі з чым, пракуратурай вобласці ў адносінах Аляксандра ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 КК за незаконныя без мэты збыту захоўванне псіхатропных рэчываў.
Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне аж да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем і ОРД
А.Заікін