Пракуратурай вобласці ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах пашкоджанняў аўтамабіляў у г. Полацку

Пракуратурай вобласці ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах пашкоджанняў аўтамабіляў у г. Полацку.

У першым выпадку неўстаноўленая асоба, знаходзячыся ў грамадскім месцы на вул. Марыненкі ў г. Полацку, у цёмны час сутак, наўмысна пашкодзіла аўтамабіль маркі БМВ 525, які належыць С., шляхам нанясення пены на вечка бензабака, запаўнення пенай міждыскавай прасторы задняга левага кола, адтуліны выхлапной трубы.

У другім выпадку таксама неўстаноўленая асоба, знаходзячыся ў грамадскім месцы на вул. М. Багдановіча ў г. Полацку, у цёмны час сутак, наўмысна пашкодзіла аўтамабіль маркі «Мерседэс-Бенц 409», які належыць М. шляхам нанясення фарбавальнікам чорнага колеру надпісаў абразлівага характару, а таксама шляхам запаўнення мантажнай пенай адтуліны выхлапной трубы.

У абодвух выпадках пашкоджанні мантажнай пенай прывялі да страты спажывецкіх уласцівасцей аўтамабіляў і зрабілі немагчымай іх эксплуатацыю без выдалення застылага палімернага рэчыва.

Пры гэтым, пашкоджаныя аўтамабілі размяшчаліся ў агляднай для мноства асоб грамадскім месцы, што было відавочна для асоб, якія здзейснілі супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да ўказанай маёмасці, а колькасць і характар пашкоджанняў на аўтамабілях меркавалі намер неўстаноўленых асоб на ўсеагульны агляд пашкоджанняў. Здзейсненыя супрацьпраўныя дзеянні выклікалі грамадскі рэзананс, бо пашкоджаныя аўтамабілі ўбачыла значная колькасць грамадзян.

Такім чынам, дзеянні неўстаноўленых асоб, якія пашкодзілі аўтамабілі, здзейснены з хуліганскіх пабуджэнняў, груба парушылі грамадскі парадак і выявілі відавочную непавагу да грамадства.

У сувязі з чым, пракуратурай вобласці па абодвух фактах пашкоджання аўтамабіляў узбуджаны крымінальныя справы па ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь або хуліганства.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці Арцём Заікін