Пракуратурай вобласці выяўлены шэраг парушэнняў у працы ААТ «Сцяг індустрыялізацыі»

Абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў з'яўляецца адной з асноўных задач органаў пракуратуры.

У ходзе праведзенай пракуратурай Віцебскай вобласці праверкі ў ААТ «Сцяг індустрыялізацыі» выяўлены істотныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства ў дзейнасці прадпрыемства.

Устаноўлена, што прадпрыемствам на працягу шэрагу месяцаў 2019 года не забяспечвалася своечасовая выплата заработнай платы, канчатковага разліку пры звальненні, а таксама сярэдняга заробку за час працоўных водпускаў.

Нягледзячы на наяўнасць праблем у забяспечанасці прадпрыемства дастатковымі грашовымі сродкамі, значную крэдытную нагрузку, з боку наймальніка выкананне абавязку своечасова і ў поўным аб'ёме выплачваць работнікам заработную плату і прыраўнаваныя да яе выплаты носіць першачарговы характар, у іншым выпадку правы работнікаў істотна парушаюцца.

Варта адзначыць, што пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.08.1996 № 344 «Аб своечасовай выплаце заработнай платы, пенсій, стыпендый і дапамог» устаноўлена персанальная адказнасць кіраўнікоў прадпрыемстваў (арганізацый) незалежна ад формы ўласнасці за своечасовасць выплаты заработной платы і ўнясенне плацяжоў у бюджэт аж да вызвалення ад займаемых пасад.

За неналежнае выкананне адпаведнага абавязку дырэктар прадпрыемства пракуратурай вобласці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Разам з тым, аб наяўнасці запазычанасці перад работнікамі органы статыстыкі не былі апавешчаны, даныя дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці пры гэтым скажаліся, тым самым дапускаліся парушэнні патрабавання заканадаўства аб дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці. Выяўленыя ў ходзе праверкі парушэнні ў дадзенай сферы з улікам іх характару з'явіліся важкай падставай для прыняцця пракуратурай вобласці рашэння аб прыцягненні вінаватай асобы да адміністрацыйнай адказнасці па арт.23.18 КоАП Рэспублікі Беларусь, а ў далейшым - аб узбуджэнні крымінальнай справы па ч.2 арт.427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Акрамя гэтага, на

на падставе выдадзенага пракуратурай вобласці прадпісання ад кіраўніцтва прадпрыемства запатрабавана неадкладна ліквідаваць дапушчаныя парушэнні, накіраваўшы ў органы дзяржаўнай статыстыкі справаздачнасць, якая адлюстроўвае рэальнае становішча спраў па пытаннях аплаты працы.

Акрамя гэтага, выяўлены шэраг іншых парушэнняў працоўнага заканадаўства, у прыватнасці, пры выплаце авансаў камандзіраваным работнікам, за што вінаватая асоба пракуратурай вобласці таксама прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.

Вышэйзгаданыя парушэнні ў сукупнасці з выяўленымі парушэннямі ў іншых сферах дзейнасці прадпрыемства (аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, аб адміністрацыйных працэдурах, пры вядзенні дагаворнай і прэтэнзійна-іскавай працы і інш.) сталі падставай для ўнясення прадстаўлення ў назіральны савет ААТ «Сцяг індустрыялізацыі».

Пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
П.Сухаў.