Пракуратурай праведзены праверкі прадпрыемстваў водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі

Органамі пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены планавыя праверкі ў Віцебскім абласным камунальным унітарным прадпрыемстве водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі «Віцебскаблводаканал» і падпарадкаваных яму прадпрыемствах.

Праверкай устаноўлена, што ў дзейнасці прадпрыемстваў маюцца парушэнні працоўнага заканадаўства, заканадаўства аб ахове працы, патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 №3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, антыкарупцыйнага заканадаўства, заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Мелі месца выпадкі непрыняцця своечасовых мер па спагнанні дэбіторскай задаўненасці КУП «Наваполацкводаканал», КУП «Аршаводаканал».

Выяўлены выпадкі непрыцягнення вінаватых асоб да матэрыяльнай адказнасці за прычыненую шкоду (КУП «Віцебскводаканал», КУП «Аршаводаканал»).

Устаноўлены факты выкарыстання КУП «Віцебскаблводаканал» аўтамабіля, арандаванага па дагаворы ў КУП «Віцебскводаканал», без неабходнасці фактычна для дастаўкі дакументаў і паштовай карэспандэнцыі на значныя адлегласці: г.Мінск, Гродзенская вобласць, Гомельская вобласць, Мінская вобласць.

У КУП «Віцебскаблводаканал» меліся парушэнні парадку правядзення інвентарызацыі актываў і абавязацельстваў, таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, каштоўных металаў і каштоўных камянёў.

На прадпрыемствах выяўлены розныя парушэнні працоўнага заканадаўства пры прадастаўленні работнікам працоўных адпачынкаў, тэрмінаў выплаты зарплаты і камандзіровачных выдаткаў, парушэнні заканадаўства аб ахове працы.

У арганізацыі работы КУП «Віцебскводаканал» па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў, у тым ліку выпадкі фармальнага разгляду зваротаў грамадзян.

Па выніках праверак пракуратурай Віцебскай вобласці начальніку ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама ўнесена прадстаўленне аб устараненні выяўленых парушэнняў заканадаўства, прычын і ўмоў, ім спрыяючых, па выніках

разгляду якога 21 работнік прадпрыемстваў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці Ілья Белоус.