Пракуратурай Віцебскай вобласці ініцыявана прыняцце дадатковых мер па сацыяльнай падтрымцы дзяцей і сем'яў

Часам, калі прафілактычная праца праводзіцца з дзецьмі і сем'ямі доўгі час, не ўсведамляеш яе вынік. Аднак, аналізуючы некаторыя пазіцыі, разумееш, што зроблена нямала.

Напрыклад, у Віцебскай вобласці, калі дзесяць гадоў таму ў 2010 годзе падлеткамі здзейснена 587 крымінальных злачынстваў, то за 2019 год – толькі 177. Раней штогод фіксавалася па некалькі забойстваў, якія бессэнсоўна здзяйснялі непаўналетнія, цяпер гэта выключная рэдкасць. Паслядоўная праца ўсёй сістэмы суб'ектаў прафілактыкі, адукацыі, міліцыі, камісій па справах непаўналетніх, МНС, пракуратуры дазволіла знізіць падлеткавую злачыннасць практычна на 70%. За дзевяць месяцаў 2020 года зарэгістравана толькі 122 крымінальных злачынствы. Падлеткі цяпер, у асноўным, заўважаны ў крадзяжах і хуліганстве.

Усяго ў вобласці пражывае больш за 209 тыс. непаўналетніх дзяцей да 17 гадоў уключна.

Зніжаецца сіроцтва, у разы зменшылася здзяйсненне падлеткамі адміністрацыйных правапарушэнняў, істотна панізіўся узровень п'янства і наркаманіі сярод моладзі.

Пракуратура не толькі наглядны орган, але і прымае меры, якія добра ўплываюць на стан законнасці, дапамагае сем'ям і дзецям. 

Пракуратурай Віцебскай вобласці ініцыявана прыняцце дадатковых мер па сацыяльнай падтрымцы дзяцей і сем'яў.  Пракурорам Віцебскай вобласці Сушчынскім В.В. старшыні Віцебскага аблвыканкама і старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па дадзеным пытанні накіравана некалькі інфармацыйных запісак. Улада і дэпутаты зразумелі праблему і адгукнуліся. Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне ад 27.03.2018 №10 «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў».

Згодна з дадзеным рашэннем у вобласці вучням устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі з 1 верасня па 30 чэрвеня прадастаўляецца права бясплатнага праезду ў пасажырскім грамадскім транспарце ў іншых выпадках, акрамя прадугледжаных п.п.1.1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16.02.2011 №202 «Аб некаторых пытаннях праезду вучняў». 

Дадзенае рашэнне паспяхова рэалізуецца ў

вобласці, навучэнцы маюць права бясплатнага праезду не толькі да месца вучобы і обратна да месца жыхарства, але і да месцаў дадатковай занятасці, спорту, культуры і г.д. Такія меры сацыяльнай падтрымкі дазволілі ў большай меры уцягваць дзяцей у дадатковую занятасць, а значыць, рэальна ўплываць на прафілактыку іх супрацьпраўных паводзін.

У вобласці колькасць дзяцей, якія загінулі і атрымалі траўмы ад знешніх прычын (гібель на закінутых аб'ектах альбо не адпавядаючых патрабаванням бяспекі, у кар'ерах, штучных вадаёмах, на пажарах, у дарожна-транспартных здарэннях) прыкметна расла. Раней ад такіх прычын гінулі ў годзе 25 – 35 дзяцей. Цяпер у 2019 годзе загінула 15 дзяцей, у бягучым годзе – 9.

Вядома, гэта супольная праца ДАІ, МНС, але і пракуратура зрабіла шэраг мер.

Так, па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці, якую падтрымаў Віцебскі аблвыканкам, яшчэ ў 2015 годзе ў рэгіёнах выканкамамі і суб'ектамі прафілактыкі арганізавана на пастаяннай аснове праца па выяўленні патэнцыйна небяспечных для дзяцей аб'ектаў, ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў бяспекі пры іх эксплуатацыі, правядзенні адпаведнай тлумачальнай працы сярод дзяцей і іх бацькоў.

У цяперашні час значна знізіўся узровень дзяцей, пацярпелых ад злачынстваў – з 703 да 593 дзяцей. Дзеці ў абсалютнай большасці выпадкаў пакутуюць ад злачынстваў, калі бацькі не плацяць аліменты альбо не пакрываюць сродкі на ўтрыманне дзяцей сіроцкіх катэгорый, ад крадзяжоў. Пацярпелых ад цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў 21 падлетак (за аналагічны перыяд 2019 г. – 35). Дзеці сталі радзей пакутаваць ад злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці.

Пракуратура за апошнія два гады праводзіла адпаведныя каардынацыйныя нарады па паляпшэнні працы суб'ектаў прафілактыкі, мэтай якой з'яўляецца прадухіленне трапляння дзяцей у экстрэмальную жыццёвую сітуацыю, а таксама гвалту над дзецьмі.

Праца ў гэтым напрамку будзе працягнута.

Памочнік пракурора Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб непаўналетніх і моладзі
Ірына Тарасевіч