Пракуратурай Віцебскай вобласці на базе пракуратуры Полацкага раёна праведзены вучэбна-практычны семінар
09.11.2016 пракуратурай Віцебскай вобласці на базе пракуратуры Полацкага раёна праведзены вучэбна-практычны семінар, на якім абмеркаваны пытанні падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання і павышэння эфектыўнасці нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах.
У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры вобласці, а таксама пракурорскія работнікі пракуратур Полацкага, Пастаўскага, Верхнядзвінскага, Расонскага, Мёрскага, Лепельскага, Шаркаўшчынскага раёнаў і горада Наваполацка.
Мэтай правядзення семінара з'яўляецца ўдасканаленне ўзроўню прафесійных ведаў пракурорскіх работнікаў, якія падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, паляпшэнне якасці іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, а таксама абмеркаванне праблемных пытанняў, якія ўзнікаюць у судова-пракурорскай практыцы.
Семінар праведзены дастаткова цікава, паколькі акрамя выступленняў прадстаўнікоў пракуратуры вобласці былі разыграны рэальныя судовыя працэсы з удзелам маладых дзяржаўных абвінаваўцаў, а таксама правераны прафесійныя навыкі і веды прысутных у форме тэст- пытанняў.
Па выніках правядзення практычных заняткаў пракурорскіх работнікаў, якія адзначыліся сваёй актыўнасцю і ведамі, кіраўніцтва пракуратуры вобласці адзначыла сімвалічнымі падарункамі.
Намеснік начальніка аддзела па
наглядзе за адпаведнасцю закону
судовых рашэнняў па крымінальных справах
саветнік юстыцыі В.В. Сузанскі