Пракуратурай Віцебскай вобласці пачаты цыкл навучальных мерапрыемстваў па пытаннях падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання
Пракуратурай Віцебскай вобласці пачаты цыкл навучальных мерапрыемстваў па пытаннях падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання.
У мэтах эфектыўнасці навучальных форумаў правядзенне заняткаў падзелена па тэрытарыяльна-зональным прынцыпе: Глыбокае, Полацк, Орша, Віцебск.
Адпраўным пунктам стаў Глыбоцкі рэгіён. У пракуратуры раёна праведзены першы з наступных чатырох тэматычны семінар, у якім прынялі ўдзел супрацоўнікі пракуратуры вобласці, пракуратур Браслаўскага, Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Докшыцкага, Ушацкага раёнаў.
У межах навучальнага мерапрыемства разгледжаны пытанні стану нагляду за законнасцю судовых рашэнняў па крымінальных справах, вызначаны задачы па павышэнні яго эфектыўнасці.
Таксама звернута ўвага ўдзельнікаў семінара на праблемы падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання, вынікі аналізу дапушчальных памылак і недахопаў.
Арганізатары навучальнага форуму перакананы, што тэорыя без практыкі мёртвая. Акрамя абмеркавання былі праслуханы прамовы дзяржаўных абвінаваўцаў, пераважна маладых спецыялістаў. Таксама ўдзельнікі вырашалі практычныя задачы і рыхтавалі рэзалютыўную частку апеляцыйнага пратэсту.
Пасля абмеркавалі праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у практыцы, прапанавалі найбольш аптымальныя шляхі іх вырашэння.
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці