Пракуратурай Віцебскай вобласці накіравана ў суд крымінальная справа па факце пакідання ў небяспецы пасля здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння
Органамі папярэдняга расследавання інкрымінуецца тое, што 12.08.2017 каля 01 гадз.19 мін., кіруючы аўтамабілем маркі «VOLKSWAGEN PASSAT», рухаючыся па праспекце Фрунзе ў г.Віцебску ў раёне дома №78А, здзейсніў наезд на пешахода, які перасякаў праезную частку дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння пешаходу прычынены менш цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Пасля здзяйснення наезду абвінавачваны на месцы дарожна-транспартнага здарэння не застаўся, не прыняў мер да аказання неабходнай дапамогі пацярпеламу, з месца здарэння збег.
Прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.
«Пракуратурай Віцебскай вобласці накіравана ў суд крымінальная справа па факце здзяйснення дарожна-транспартнага здарэння, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека»
Пракуратура Віцебскай вобласці накіравала ў суд Шумілінскага раёна для разгляду па сутнасці крымінальную справу па факце здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека)
34-гадоваму жыхару г.Віцебска інкрымінуецца тое, што 13.10.2017 каля 20 гадз. 40 мін., ён, кіруючы аўтамабілем маркі «PEUGEOT 406», рухаючыся па 54 км. дарогі Р-20 Віцебск-Полацк-мяжа Латвійскай рэспублікі, здзейсніў наезд на пешахода С., якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгулюемым пешаходным пераходзе, размешчаным насупраць будынка чыгуначнай станцыі «Лоўша» аграгарадка Мікіціха Шумілінскага раёна. У выніку наезду С. былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх яна сканала ў бальніцы.
Прымененая раней мера стрымання ў выглядзе
падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах пакінута без змянення.
Старшы пракурор аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Валерый Сцяпанаў