Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзены аналіз выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў сістэме аховы здароўя рэгіёна

Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзены аналіз выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў сістэме аховы здароўя рэгіёна.

Аналіз паказаў, што праводзімая работа ў сферы процідзеяння карупцыі не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням заканадаўства, аб чым сведчаць, у тым ліку, факты здзяйснення службовымі асобамі ўстаноў аховы здароўя вобласці карупцыйных злачынстваў.

Так, у сферы аховы здароўя Віцебшчыны ў 2017 годзе ўлічана 8 карупцыйных злачынстваў (з 276, або 3%), аднак ужо ў першым паўгоддзі бягучага года сітуацыя адносная вага карупцыйнай злачыннасці ўзрасла і склала 7% у агульным аб'ёме злачынстваў дадзенай катэгорыі (13 з 183).

Пракурорамі ўстаноўлены факты неналежнага афармлення абавязацельстваў па выкананні антыкарупцыйных абмежаванняў, іх несвоечасовага падпісання кіраўнікамі ўстаноў аховы здароўя і арганізацый.

Ад пракурорскай увагі не ўтаілася і неналежная арганізацыя фінансавага кантролю ў дачыненні да дзяржаўных службовых асоб устаноў аховы здароўя, у тым ліку парушэнне імі парадку дэкларавання даходаў і маёмасці.

Выяўлены парушэнні парадку прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якая аказвалася ўстановам аховы здароўя, неналежнага ўліку фактычна адпрацаванага працоўнага часу медыцынскімі работнікамі ў перыяд іх знаходжання за межамі рэспублікі, што цягнула, у сваю чаргу, неабгрунтаваную выплату заработнай платы.

Устаноўлены шматлікія факты парушэнняў заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг), у тым ліку ў будаўніцтве, як за кошт бюджэтных, так і ўласных сродкаў устаноў, якія аднесены да правапарушэнняў, што ствараюць умовы для карупцыі.

Карупцыйныя праявы ў сферы аховы здароўя рэгіёна з'явіліся, у тым ліку, следствам несвоечасовасці вызначэння існуючых карупцыйных рызык, недастатковасці сістэмных мерапрыемстваў па процідзеянні карупцыі і, часцяком, фармальнай арганізацыі дзейнасці антыкарупцыйных камісій.

Па выніках праведзенага аналізу пракуратурай вобласці ўнесена

прадстаўленне ў Віцебскі аблвыканкам з патрабаваннем ліквідаваць выяўленыя парушэнні заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, прычыны і ўмовы, якія ім спрыялі, а таксама прыцягнуць вінаватых службовых асоб да дысцыплінарнай адказнасці.

У цэлым, па выніках праведзенага органамі пракуратуры вобласці ў арганізацыях і ўстановах аховы здароўя аналізу выканання патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства ўнесена 40 актаў пракурорскага рэагавання, афіцыйна папярэджана 10 работнікаў названай сферы, ініцыявана прыцягненне да дысцыплінарнай, матэрыяльнай і адміністрацыйнай адказнасці больш за 30 службовых асоб.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці Вера Ларькова.