Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў сферы гандлю

Аддзелам па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю ў ходзе аналізу выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў сферы гандлю рэгіёну ўстаноўлены парушэнні, якія дапускаюцца ААТ «Віцебскі Хозторг», ААТ «Віцебскі халадзільны камбінат», ААТ «Бакалея Віцебск», ААТ «Вітрэмбыт» пры ажыццяўленні закупак за кошт уласных сродкаў.

У сувязі з выяўленымі парушэннямі першым намеснікам пракурора вобласці вынесены прадпісанні на адрас кіраўнікоў ААТ «Віцебскі Хозторг», ААТ «Бакалея Віцебск» з патрабаваннямі неадкладнага ўстаранення парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, аб закупках тавараў (работ, паслуг), прынесены пратэсты на нормы лакальных нарматыўных прававых актаў ААТ «Віцебскі халадзільны камбінат», ААТ «Вітрэмбыт», якія супярэчаць патрабаванням заканадаўства.

Патрабаванні пракуратуры вобласці задаволены ў поўным аб'ёме.

Начальнік аддзела
па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
Е.Лапкоўскі