Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання заканадаўства пры рэалізацыі дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, мэтавага і эфектыўнага выкарыстання выдзеленых на гэтыя мэты сродкаў
Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена праверка выканання заканадаўства пры рэалізацыі дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, мэтавым і эфектыўным выкарыстанні выдзеленых на гэтыя мэты бюджэтных, пазабюджэтных і іншых сродкаў, паўнаты і своечасовасці выканання мерапрыемстваў праграм, укаранення атрыманых вынікаў у практычную дзейнасць.
З мэтай вывучэння пытанняў выканання заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм «Агракомплекс – устойлівае развіццё» на 2011-2015 гады; «Машынабудаванне» на 2011 - 2015 гады ініцыявана правядзенне пазапланавага маніторынгу на шэрагу прадпрыемстваў вобласці, у тым ліку, у РУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», ААТ «Вымяральнік», ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў».
У ходзе праверкі пытанняў выканання рэгіянальнай навукова-тэхнічнай праграмы «Інавацыйнае развіццё Віцебскай вобласці» на 2011-2015 устаноўлена, што з 32 заданняў праграмы не выконваліся 5 заданняў, якія былі ўключаны ў праграму без правядзення навукова-тэхнічнай экспертызы. На астатнія 27 заданняў выкарыстаны сродкі бюджэту ў суме 6148,21 млн. руб., у тым ліку сродкі рэспубліканскага бюджэту - 5690,21 млн. руб., сродкі інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама - 458 млн. руб. У цэлым больш за палову заданняў праграмы (14 заданняў з 27) да 2011 года павінны былі завяршыцца выпускам прадукцыі. Аднак 4 заданні (прафінансаваныя ў суме 782,85 млн. руб.) не выкананы, так як не завершаны выпускам прадукцыі ва ўстаноўленым аб'ёме і ў бюджэт падлягаюць вяртанню сродкі ў суме 468,68 млн. руб., з якіх вернута 249,9 млн. руб. З астатніх 13 заданняў толькі па 3 заданнях выконваліся НДР, 7 заданняў выконваліся з адставаннем ад графікаў па аб'ёмах і тэрмінах вытворчасці.
Планіраванне заданняў без належнай прапрацоўкі рынкаў збыту пацягнула неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў бюджэту і рэсурсаў прадпрыемстваў -
вытворцаў. Напрыклад, ААТ «Віцебскі плодаагароднінны камбінат» не выканана па аб'ёмах выпуску заданне па вытворчасці плодаагародніннага пюрэ прафілактычнага прызначэння, узбагачанага нутрыентамі.Нізкая якасць работы па адборы заданняў, іх адарванасць ад сапраўднай патрэбы рынку, павольнае ўкараненне распрацовак зніжала канкурэнтаздольнасць прадукцыі.
Так, ААТ «Аршанскі інструментальны завод», выканаўшы заданне па вытворчасці расточных патронаў, на якое ў 2011-2013 гг. было выкарыстана 160 млн. руб., у тым ліку роўнымі долямі сродкі бюджэту і ўласныя сродкі, забяспечыла па выніках 2014 года сумарны план вытворчасці. Аднак з 136 адз. вырабленай прадукцыі рэалізавана толькі 3 адз. і атрымана выручка ў сумме 8,8 млн. руб. Пры гэтым у 2015-2016 гг. належыць працягнуць выкананне задання і вырабіць яшчэ 56 адз. дадзенай прадукцыі.
Недастатковая скаардынаванасць розных заказчыкаў прывяла да выканання раўназначных навуковых распрацовак, што знізіла эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў.
Так, у межах Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння з
лютага 2009 г. ААТ «Вымяральнік» распрацоўвала электронную педаль газу, на што
з бюджэту было выдзелена 200 млн. руб. і прадпрыемствам дадаткова затрачана
300 млн. руб. Пры гэтым у рэгіянальную праграму «Інавацыйнае развіццё
Віцебскай вобласці» уключана заданне па распрацоўцы падобнага па тэхнічных
характарыстыках вырабу, да выканання якога са снежня 2009 г. прыступіла ААТ
«ВЗЭП» пры фінансаванні з бюджэту ў суме 165,1 млн. руб. і за кошт сродкаў
прадпрыемства - 240 млн. руб. Інстытут акустыкі два разы інфармаваў Віцебскі
аблвыканкам аб паралельнай працы па вытворчасці педалі, прапаноўвалася прыпыніць фінансаванне работ па распрацоўцы ААТ «ВЗЭП», аднак рашэнне аб эканоміі бюджэтных сродкаў прынята не было.
Выкладзенае сведчыць аб сістэмных недахопах у планаванні і выкананні рэгіянальнай праграмы.
Пры правядзенні маніторынгу па пытанні выканання заданняў ГНТП у частцы выканання РВУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі» задання па распрацоўцы тэхналогіі вырошчвання новых сартоў азімай рапсу, а таксама распрацоўцы і ўкараненні ў вытворчасць экструдаванага энергетычнага канцэнтрату на аснове алею азімай рапсу ў якасці дабаўкі кармоў для маладняку КРС» устаноўлена, што інстытутам не выкананы задачы даследаванняў і не дасягнута мэта задання.
Выкананне зводнага плана выпуску прадукцыі знаходзіцца на мяжы зрыву. Фактычна, да гэтага часу не вызначана прадпрыемства-вытворца прадукцыі, распрацаванай па заданні; не атрыманы вынік, прадугледжаны этапам 1.1 каляндарнага плана задання на 2013 год - не распрацаваны тэхналагічны рэгламент на вытворчасць экструдаванага энергетычнага канцэнтрату, не выкананы задачы даследаванняў па ўкараненні тэхналогіі вырошчвання азімай рапсу ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах рэспублікі, не распрацаваны (не ўзгоднены Прэзідыумам НАН Беларусі і не зацверджаны ў Мінсельгаспрад) Галіновы рэгламент вырошчвання азімай рапсу ва ўмовах паўночна-усходняга рэгіёну Рэспублікі Беларусь
Такім чынам, інстытут, з'яўляючыся выканаўцам задання, не забяспечыў выкананне этапаў работ задання ў частцы вытворчасці распрацаванай прадукцыі ва ўстаноўленых заданнем аб'ёмах і тэрмінах, чым паставіў пад пагрозу зрыву
дасягненне мэт дзяржаўнай праграмы, якая фінансуецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Адказнасць выканаўцаў заданняў прадугледжана дамовамі, згодна з якімі ў выпадку не асваення вытворчасці распрацаванай прадукцыі, альбо асваення яе без выпуску, выканаўца абавязаны вярнуць заказчыку сродкі, выдзеленыя на выкананне работы ў поўным аб'ёме. У выпадку не дасягнення планавага аб'ёму выпуску прадукцыі або не дасягнення акупнасці выдзеленых сродкаў, выканаўца абавязаны вярнуць выдзеленыя сродкі ў аб'ёме, які вызначаецца заказчыкам, але не больш за аб'ём выдзеленых сродкаў.
З улікам выкладзеных недахопаў і парушэнняў, дапушчаных Віцебскім аблвыканкамам, РУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі» пры рэалізацыі дзяржаўных і рэгіянальнай навукова-тэхнічных праграм, пракуратурай вобласці названае пытанне ўзята на кантроль, дырэктару інстытута ўнесена адпаведнае прадстаўленне. Па выніках 2016 года ў дачыненні да РУП «Віцебскі занальны інстытут сельскай гаспадаркі НАН Беларусі» будзе вырашана пытанне аб вяртанні атрыманых бюджэтных сродкаў на рэалізацыю задання «Распрацаваць тэхналогію вырошчвання новых сартоў азімай рапсу ў паўночна-усходняй зоне рэспублікі. Распрацаваць і ўкараніць у вытворчасць экструдаваны энергетычна насычаны канцэнтрат на аснове алею азімай рапсу ў якасці дабаўкі кармоў для маладняку буйной рагатай жывёлы», уключанага ў ДНТП «Аграпрамкомплекс – устойлівае развіццё» на 2011-2015 гады.
Акрамя таго, у другім паўгоддзі 2016 г. пракуратурай вобласці сумесна з КДК Віцебскай вобласці будзе арганізавана пазапланавая праверка ААТ завод «Візас», які з'яўляецца выканаўцам задання 4.69 «Распрацаваць і асвоіць вытворчасць базавай мадэлі зубарэзнага станка з ЧПУ для конічных колаў» падпраграмы «Станкі і інструмент» ДНТП «Машынабудаванне і машынабудаўнічыя тэхналогіі», 2013-2015 гады, з мэтай вяртання сродкаў рэспубліканскага бюджэту у суме 2 441,1 млн.рублёў, выдзеленых на выкананне работ па названай праграме.
Пракурор аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў
пракуратуры Віцебскай вобласці Н.Л. Калпакова.