Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена абагульненне практыкі прад'яўлення іскаў і заяў у эканамічныя суды
У мэтах забеспячэння належнай арганізацыі работы па рэалізацыі пракурорамі прадастаўленых законам паўнамоцтваў па ўдзеле ў гаспадарчым судаводства пракуратурай Віцебскай вобласці праведзена штогадовае абагульненне практыкі прад'яўлення іскаў і заяў у эканамічныя суды.
У 2019 годзе пракурорамі Віцебшчыны ў эканамічныя суды прад'яўлена 305 іскаў (заяў) на агульную суму 9,8 млн. беларускіх рублёў. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваліся магчымасці спрошчанага судаводства – патрабаванні па 233 справах (76%) былі заяўлены пракурорамі ў парадку загаднагаводства.
Асноўная ўвага ў іскавай працы надавалася абароне маёмасных інтарэсаў дзяржавы і грамадства ў асобе дзяржаўных прадпрыемстваў альбо прадпрыемстваў са значнай доляй дзяржаўнай уласнасці ў маёмасці.
Толькі па адным іску пракурора г. Наваполацка ў інтарэсах ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 16 г. Наваполацка» з правапераемніка заказчыка спагнана звыш 700 тыс. рублёў запазычанасці па дагаворы падраду.
Умяшанне пракурора абумоўлівалася неабходнасцю абароны інтарэсаў прадпрыемства з пераважнай дзяржаўнай уласнасцю ва ўстаўным фондзе і грамадскім рэзанансам, які ўзнік вакол будаўніцтва аб'екта – шматкватэрнага жылога дома. З-за грубых парушэнняў будаўнічых нормаў першапачатковым падрадчыкам будаўніцтва аб'екта было забаронена да прыняцця дадатковых праектных рашэнняў. Устараняць недахопы і праводзіць работы па ўзмацненні канструкцый дома давялося ўжо новаму падрадчыку, які нягледзячы на здачу жылога дома ў эксплуатацыю, так і не атрымаў ад прыватнага забудоўшчыка поўны разлік за выкананыя работы.
Пракурорамі таксама прымаліся меры па абароне інтарэсаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці ў мэтах пакрыцця шкоды, прычыненай неналежным выкананнем умоў гаспадарчых дагавораў.
Так, пракурорам Ушацкага раёна ў інтарэсах ААТ «Дзяменец» пададзена іскавая заява да таварыства з абмежаванай адказнасцю, якое не выканала абавязацельствы па пастаўцы прычапных сельскагаспадарчых грабляў коштам 25,6 тыс. рублёў. Аплата
за ўказаную прадукцыю гаспадаркай праз сустрэчную пастаўку рапсу яшчэ восенню 2018 г. быў выраблены. Ва ўмовах недахопу абаротных сродкаў дадатковае адцягненне актываў у дэбіторскую запазычанасць ускладняла і без таго няпростае фінансавае становішча сельскагаспадарчага прадпрыемства. Рашэннем эканамічнага суда г.Мінска іскавыя патрабаванні пракурора задаволены ў поўным аб'ёме.Пракурорам Полацкага раёна ў інтарэсах УП «Полацкі малочны камбінат» прад'яўлены іск да прадаўца гумавай пліткі і бясшоўнага гумавага пакрыцця, набытых для будаўніцтва малочна-таварнай фермы ў н.п. Клясціцы Расонскага раёна. У ходзе эксплуатацыі тавару выяўлены неўстараняльныя недахопы – друзласць і крыхкасць гумавай пліткі, з-за чаго яна фактычна прыйшла ў непрыдатнасць. Па ўмовах міравога пагаднення, зацверджанага судом, адказчык прызнаў іскавыя патрабаванні ў поўным аб'ёме і абавязаўся на працягу трох месяцаў вярнуць пакупніку аплачаны кошт тавару ў памеры 50 тыс. рублёў.
У мінулым годзе працягнута работа па прад'яўленні іскаў з мэтай вяртання валютнай выручкі ў краіну. У інтарэсах беларускіх арганізацый-пастаўшчыкоў прад'яўлена 6 іскавых заяў аб спагнанні пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на суму 97 тыс. беларускіх і 10 млн. расійскіх рублёў.
Напрыклад, пракурорам г.Віцебска ў інтарэсах ААТ «Малако» ў эканамічны суд Віцебскай вобласці прад'яўлена іскавая заява аб спагнанні з рэзідэнта Рэспублікі Казахстан 6,3 млн. расійскіх рублёў па дагаворы пастаўкі малочнай прадукцыі. З улікам аплаты часткі доўгу адказчыкам да вынясення рашэння суда, з кантрагента спагнана больш за 2,8 млн. расійскіх рублёў.
У інтарэсах ААТ «Полацк-Шкловалакно» пракурорам Полацкага раёна прад'яўлены іск да суб'екта гаспадарання Расійскай Федэрацыі, з якога па рашэнні суда спагнаны штрафныя санкцыі па дагаворы пастаўкі ў памеры 600 тыс. расійскіх рублёў.
Эканамічнымі судамі па выніках мінулага года разгледжана і задаволена 264 іскі (заявы) пракурораў на суму больш за 6,2 млн. рублёў. З даўжнікоў упрымусовым парадку ўжо спагнана 1,7 млн. рублёў, яшчэ 95 тыс. рублёў было выплачана добраахвотна падчас судовых разглядаў.
Забеспячэнне абароны эканамічных інтарэсаў грамадства і дзяржавы не губляе сваёй актуальнасці і значнасці, у сувязі з чым праца па рэалізацыі паўнамоцтваў пракурора ў гаспадарчым працэсе будзе працягнута.
Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за
выкананнем заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці
Дзмітрый Кудраўцаў