Пракуратурай Віцебскай вобласці надаецца пастаянная ўвага рабоце са зваротамі грамадзян

Работа са зваротамі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці ўсіх дзяржаўных органаў і накіравана на паляпшэнне якасці жыцця людзей, максімальнае палягчэнне вырашэння пытанняў, з якімі грамадзяне сутыкаюцца ў паўсядзённым жыцці.

У краіне пастаянна удасканальваецца заканадаўства ў мэтах забеспячэння даступнасці, прастаты і аператыўнасці вырашэння надзённых праблем кожнага чалавека. Належным чынам арганізаваная праца са зваротамі з'яўляецца дзейсным рычагом у забеспячэнні балансу інтарэсаў дзяржавы і грамадства.

У 2016 годзе ў органы пракуратуры Віцебскай вобласці паступіла 6174 звароты грамадзян і юрыдычных асоб, з якіх непасрэдна пракурорамі вырашана 4355, пры гэтым задаволена 1610, або 26% ад колькасці вырашаных.

Па-ранейшаму трэць паступіўшых заяў не адносіцца да кампетэнцыі пракуратуры, у сувязі з чым накіроўваецца для разгляду ў іншыя ўпаўнаважаныя органы.

Што тычыцца зместу зваротаў, то большасць з іх закраналі пытанні якасці следства і дазнання, нагляду за выкананнем заканадаўства, у тым ліку адміністрацыйнага і працоўнага заканадаўства, нагляду за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных і грамадзянскіх справах.

У кожным выпадку пракурорскія работнікі уважліва вывучалі праблемы людзей, прымалі неабходныя меры для аднаўлення парушаных правоў грамадзян.

Так, у пракуратуру Бешанковіцкага раёна паступіў зварот кіраўніка ўзорнага ансамбля аб невыплаце ёй заработнай платы за жнівень 2016 г.

Праверкай устаноўлена, што прычынай невыплаты зарплаты з'явілася неправядзенне заяўніцай рэпетыцый з калектывам у названы перыяд.   

Згодна з запісамі ў часопісе ўліку работы кіраўніком ансамбля ў жніўні 2016 г. рэпетыцыйныя заняткі з удзельнікамі ансамбля не праводзіліся, аднак ёю вялася арганізацыйна-творчая работа: падрыхтоўка і аранжыроўка партый, праслухоўванне песеннага і інструментальнага матэрыялу, вывучэнне літаратуры і г.д.      

У п.28 Палажэння аб непрафесійным (аматарскім)

у калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26.09.2008 № 34, пазначана, што ў аб'ём працоўнага часу кіраўніка аматарскага калектыву апроч правядзення індывідуальных, групавых і агульнакалектыўных рэпетыцый улічваецца таксама вучэбна-творчая, арганізацыйна-творчая, канцэртна-сцэнічная праца з калектывам, самападрыхтоўка, праца са спецыяльнай літаратурай, падбор рэпертуару і іншае.

Пры такіх абставінах рашэнне аб адмове ў налічэнні і выплаце названаму работніку заработнай платы за жнівень 2016 г. з'яўлялася неабгрунтаваным і супярэчыла закону, бо не была ўлічана выконваемая ёю іншая праца, якая ўваходзіць у кола абавязкаў і падлягае ўліку ў аб'ём працоўнага часу.

Па выніках праверкі пракурорам раёна вынесена прадпісанне начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бешанковіцкага райвыканкама, якое выканана. Заяўнiцы выплачана адпаведная заработная плата.

А ўсяго па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб органамі пракуратуры вобласці падрыхтаваны 1621 акт пракурорскага рэагавання, у тым ліку ўзбуджана 5 крымінальных спраў, прынесена 141 пратэст, унесена 99 прадстаўленняў, вынесена 121 прадпісанне, узбуджана 28 дысцыплінарных вытворчасцей, складзена 8 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесена 4 пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, 46 асоб афіцыйна папярэджана аб недапушчальнасці парушэнняў закона, прад'яўлена 1016 іскаў.       

Разам з тым, асобныя грамадзяне шляхам падачы шматразовых заяў спрабуюць аказаць ціск на прыняцце дзяржаўнымі органамі рашэнняў на іх карысць, атрымаць не прадугледжаныя заканадаўствам прывілеі і перавагі. Як паказвае практыка, для некаторых асоб пастаянная перапіска з рознымі ведамствамі ператварылася ў своеасаблівае хобі. На разгляд такіх зваротаў траціцца значная колькасць часу работнікаў, што, у сваю чаргу, можа паўплываць на якасць разгляду іншых

паступаючых абгрунтаваных зваротаў. Акрамя таго, улічваючы, што фінансаванне дзейнасці дзяржструктур ажыццяўляецца за кошт сродкаў бюджэту, падобная перапіска цягне іх нерацыянальнае выкарыстанне, наносячы шкоду фінансавым інтарэсам дзяржавы.

Напрыклад, у мінулым годзе адным віцяблянінам у кнігах заўваг і прапаноў пракуратуры вобласці і пракуратуры г.Віцебска пакінута 48 запісаў, большасць з якіх утрымлівалі пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі названых органаў.

Адначасова варта нагадаць такім грамадзянам, што ў адпаведнасці з артыкулам 19 Закона Рэспублікі Беларусь выдаткі, панесеныя арганізацыямі, у сувязі з разглядам сістэматычна накіраваных (тры і больш раз у працягу года) неабгрунтаваных зваротаў у адну і тую ж арганізацыю, ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама зваротаў, якія ўтрымліваюць загадзя ілжывыя звесткі (сумы, якія падлягаюць выплаце экспертам і іншым спецыялістам, прыцягнутым да разгляду зваротаў, паштовыя выдаткі, выдаткі, звязаныя з выездам на месца разгляду звароту, і іншыя выдаткі, за выключэннем аплаты працоўнага часу работнікаў, якія разглядаюць звароты), могуць быць спагнаны з заяўнікаў у судовым парадку у адпаведнасці з заканадаўствам.

Органамі пракуратуры вобласці ў 2016 годзе на асабістым прыёме прынята 6684 грамадзяніна. Пры гэтым па месцы жыхарства і працы - 887 грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, асабіста пракурорамі – 1558, арыштаваных – 164, асоб, якія адбываюць пакаранне, - 303.

У прыватнасці, кіраўнікі пракуратуры вобласці наведалі ўсе рэгіёны Віцебшчыны, дзе правялі прыёмы грамадзян па месцы працы і жыхарства. Напрыклад, у ІУ «ІК-12» УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, філіяле БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж», Аршанскім філіяле «Цеплічны» РУП «Віцебскэнерга», Віцебскім ГПЛХА, ААТ «Адраджэнне», Сенненскім, Верхнядзвінскім і Расонскім раёнавыканкамах, Ульскім (Бешанковіцкі раён), Іванскім (Чашніцкі раён), Аболецкім (Талачынскі раён) і Вялікадолецкім (Ушацкі раён) сельскіх Саветах і іншых.

Ажыццяўляліся таксама сумесныя выязныя прыёмыкіраўнікоў пракуратуры вобласці і КДК Віцебскай вобласці з правядзеннем «прамых тэлефонных ліній» у Шумілінскім, Дубровенскім і Докшыцкім райвыканкамах.

Акрамя гэтага, работнікі абласнога апарату, пракуратур гарадоў і раёнаў пастаянна прымаюць удзел у рабоце грамадскіх прыёмных, якія функцыянуюць на базе мясцовых органаў улады.

Пракурорскімі работнікамі вобласці і надалей будзе працягнута сістэмная работа, накіраваная на якаснае разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, аднаўленне іх парушаных правоў, забеспячэнне адкрытасці і даступнасці органаў пракуратуры для заяўнікаў.

Старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб зваротах грамадзян Ірына Таўтын