Пракуратурай Віцебскай вобласці ўдзяляецца ўвага ваенна-патрыятычнаму выхаванню навучэнскай моладзі

Пракуратурай Віцебскай вобласці на працягу шэрагу гадоў надаецца пільная ўвага грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі.

І ў бягучым годзе напярэдадні 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь пракурорамі гарадоў і раёнаў Віцебскай вобласці праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на ваенна-патрыятычнае выхаванне навучэнскай моладзі.

Пракурорскімі работнікамі паўночнага рэгіёну праведзена больш за 60 сустрэч з навучэнцамі старэйшых класаў устаноў адукацыі («Урок мужнасці»), а таксама сустрэчы ў ваенных камісарыятах з асобамі, якія падлягаюць прызыву ў бягучым годзе.

У працэсе зносін з моладдзю пракурорскія работнікі сумесна з ваеннымі камісарамі, кіраўнікамі воінскіх частак і злучэнняў, а таксама з запрашэннем ветэранаў расказалі пра гісторыю развіцця Узброеных Сіл нашай краіны, пра значнасць выхавання падрастаючага пакалення на традыцыях ветэранаў і маральна-этычных каштоўнасцях абаронцаў Радзімы, прывіццё павагі да Закона і правамерных паводзінаў.

У межах сустрэчы, акрамя выступленняў на адпаведную ваенную тэматыку, адказалі на хвалюючыя прысутных навучэнцаў пытанні ў гэтай сферы.

Акрамя зносін на «Уроку мужнасці», пракурорскія работнікі прынялі непасрэдны актыўны ўдзел ва ўручэнні ветэранам Вялікай Айчыннай вайны па месцы іх жыхарства медалёў «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь».

Пракуратурай Віцебскай вобласці складзеная практыка ўдзелу ў мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнага характару будзе працягнута і ў далейшым.

Старэйшы памочнік пракурора вобласці Наталля Сеўрукова.