Пракуратурай Віцебскай вобласці ў 2019 годзе будуць прыняты дадатковыя меры па кансалідацыі работы суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні цяжкага траўматызму сярод непаўналетніх

У мэтах мінімізацыі гібелі дзяцей ад знешніх прычын пракуратурай Віцебскай вобласці ў 2019 годзе будуць прыняты дадатковыя меры па кансалідацыі работы суб'ектаў прафілактыкі па папярэджанні цяжкага траўматызму сярод непаўналетніх. У 2018 годзе ў вобласці ў выніку ўтапленняў, пажараў, дарожна-транспартных здарэнняў, падзенняў з вышыні і інш. прычын загінулі 14 непаўналетніх, што практычна ўдвая менш чым у мінулым годзе (2017 г. – 27 загінулых дзяцей).

Гэтаму, у тым ліку, спрыяла планамерная і паступальная праца ў вобласці па гэтым напрамку дзейнасці. Па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці з 2015 года ў рэгіёнах выканкамамі і суб'ектамі прафілактыкі арганізавана на пастаяннай аснове праца па выяўленні патэнцыйна небяспечных для дзяцей аб'ектаў, устраненні парушэнняў патрабаванняў бяспекі пры іх эксплуатацыі, правядзенні адпаведнай раз'ясняльнай працы сярод дзяцей і іх бацькоў.

Аднак пракурорскія праверкі сведчаць, што гібелі дзяцей працягвае спрыяць гаспадарская неарганізаванасць і разгільдзяйства ўладальнікаў небяспечных аб'ектаў, дзе загінулі дзеці, неаператыўнасць работы па вывядзенні сем'яў з неспрыяльнага стану, нядбайнасць бацькоў. Патэнцыял для папераджальнай працы яшчэ маецца.

Памочнік пракурора вобласці па справах
непаўналетніх і моладзі
І. Тарасевіч