Пракуратурай Віцебскай вобласці падчас нагляднай дзейнасці адменены закупкі на агульную суму звыш 14 млрд. рублёў

У адпаведнасці з п. 12 ч. 1 арт. 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» парушэнні парадку правядзення конкурсаў, аўкцыёнаў, працэдур закупак з'яўляюцца правапарушэннямі, якія ствараюць умовы для карупцыі.

У сувязі з выкладзеным асноўныя намаганні органаў пракуратуры Віцебскай вобласці ў сферы закупак засяроджаны на абароне эканамічных інтарэсаў дзяржавы, прадухіленні выкарыстання бюджэтных грашовых сродкаў, а таксама грашовых сродкаў суб'ектаў гаспадарання са значнай доляй дзяржавы ва статутных фондах з парушэннем заканадаўства, мінімізацыі карупцыйных рызык.

У мэтах актывізацыі работы ў гэтай частцы забяспечаны доступ да інфармацыйнай сістэмы «Тэндэры» для маніторынгу і аналізу інфармацыі аб праводзімых закупках, як з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, так і за кошт уласных сродкаў.

Аналіз звестак, размешчаных у інфармацыйнай сістэме «Тэндэры», паказвае, што ўказаная арганізацыя работы дазваляе папярэдзіць наступленне негатыўных наступстваў, выявіць парушэнні парадку размяшчэння інфармацыі аб закупках, факты няправільнага выбару канкрэтных працэдур закупак, парушэнні парадку заключэння дагавораў па выніках закупак.

Да прыкладу, пракуратурай вобласці пры вывучэнні ў інфармацыйнай сістэме «Тэндэры» запрашэння да ўдзелу ў закупцы ААТ «Кушлікі» Полацкага раёна (доля камунальнай уласнасці раёна ва статутным фондзе 48 %) кормаўборачнага камбайна арыентыровачным коштам 9,2 млрд. рублёў за кошт сродкаў прадпрыемства ўстаноўлены разыходжанні ў конкурснай дакументацыі і запрашэнні.

У сувязі з выкладзеным, пракуратурай Полацкага раёна была арганізавана і праведзена

праверка выканання заканадаўства аб закупках. У выніку ўстаноўлена, што прадпрыемствам дапушчаны парушэнні патрабаванняў рашэння Полацкага раённага Савета дэпутатаў ад 31.03.2015 № 54 «Аб вызначэнні парадку ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў», якія па сваёй сутнасці з'яўляюцца правапарушэннямі, што ствараюць умовы для карупцыі.

Да прыкладу, лакальным актам, які вызначае парадак такога роду закупак на прадпрыемстве, не была ўстаноўлена абавязак па запрашэнні да ўдзелу ў закупках вытворцаў, уключаных у Рэгістр вытворцаў тавараў (работ, паслуг) і іх збытавых арганізацый (афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў).

Акрамя таго, за выключэннем тэхнічнага задання, іншая дакументацыя па названай закупцы не распрацоўвалася. Умовы і тэрміны пастаўкі тавару, форма, тэрміны і парадак аплаты тавару, парадак прадастаўлення ўдзельнікамі працэдуры закупкі тлумачэнняў палажэнняў дакументацыі аб закупцы і іншыя неабходныя патрабаванні і ўмовы не вызначаліся.

Указаная арганізацыя закупак можа спрыяць абмежаванню канкурэнцыі, а таксама стварэнню прэферэнцый для «патрэбных» пастаўшчыкоў.

У сувязі з адзначанымі парушэннямі пракурорам Полацкага раёна дырэктару прадпрыемства было ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў. Па выніках разгляду акта нагляду прадухілена незаконнае выкарыстанне грашовых сродкаў у суме 9,2 млрд. рублёў, працэдура закупкі адменена, вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. 

Значныя грашовыя сродкі бюджэту расходуюцца на будаўніцтва, у сувязі з чым закупкі ў дадзенай сферы ўяўляюць найбольшую цікавасць для праваахоўнікаў.

У першым квартале бягучага года ў сферы будаўніцтва органамі пракуратуры вобласці таксама выяўляліся факты парушэння парадку правядзення закупак.

У прыватнасці, у сувязі з дапушчанымі Верхнядзвінскім ГРУПП ЖКГ парушэннямі парадку правядзення закупак будаўнічых работ па аб'екце «Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй жылога дома № 72 па вул. Першамайскай у г.Верхнядзвінску 1-ы пускавы комплекс» пракурорам раёна ўнесена адпаведнае прадстаўленне, па выніках разгляду якога вынікі закупкі адменены, прадухілена выкарыстанне бюджэтных сродкаў з парушэннем заканадаўства ў агульнай суме больш за 5,2 млрд. рублёў.

Адным з падстаў для праверкі і адмены працэдуры закупкі з'явіўся няправільны выбар віду працэдуры (падрадныя таргі замест адкрытага конкурсу).

Акрамя таго, у ходзе вывучэння матэрыялаў, прадстаўленых удзельнікамі для кваліфікацыйнага адбору, а таксама пратаколаў пасяджэнняў конкурснай камісіі ўстаноўлены факты няправільнай ацэнкі прадстаўленых дакументаў, у выніку чаго да ўдзелу ў таргах былі неабгрунтавана дапушчаны тры будаўнічыя кампаніі.

Органамі пракуратуры вобласці і ў далейшым будзе забяспечаны маніторынг выканання патрабаванняў заканадаўства пры расходаванні бюджэтных сродкаў і сродкаў прадпрыемстваў са значнай доляй дзяржавы ва статутных фондах.

Пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры Віцебскай вобласці Павел Зайцаў.