Пракуратурай абаронены інтарэсы ўзыскальнікаў

Супрацоўнікі адной з арганізацый звольніліся з яе восенню 2019 года, аднак не атрымалі пры гэтым канчатковы разлік. Не пагадзіўшыся з такім развіццём падзей, яны звярнуліся ў суд, які задаволіў заяўленыя патрабаванні і вынес рашэнні аб спагнанні адпаведных сум.

У далейшым грамадзяне атрымалі выканаўчыя лісты і ў снежні 2019 г. прад'явілі іх у органы прымусовага выканання. Судовымі выканаўцамі праводзіліся неабходныя мерапрыемствы, прымаліся меры прымусовага выканання, аднак пагашэнне запазычанасці ішло павольнымі тэмпамі.

Гэтая сітуацыя была вывучана пракуратурай Віцебскай вобласці, якой таксама атрыманы і прааналізаваны матэрыялы ў дачыненні да арганізацыі – даўжніка з мясцовай адміністрацыі раёна ў горадзе, падатковай інспекцыі, органа дзяржаўнай статыстыкі і арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Па выніках нагляднай дзейнасці пракуратура забяспечыла рэальнае пагашэнне запазычанасці па выканаўчых дакументах аб спагнанні заробку на карысць 15 грамадзян на суму звыш 24 000 рублёў.

Органамі пракуратуры і ў далейшым будуць ажыццяўляцца мерапрыемствы, накіраваныя на сапраўднае выкананне даўжнікамі патрабаванняў выканаўчых дакументаў.

Пракурор аддзела пракуратуры вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі АУС і ПВ
Дзяніс Плоцкуноў