Пракурор вобласці віншуе калектыў і выхаванцаў Віцебскага абласнога спецыялізаванага дома дзіцяці з Днём абароны дзяцей
Добрай традыцыяй стала віншаванне пракуратурай Віцебскай вобласці дзяцей, пазбаўленых увагі бацькоў, у Дзень абароны дзяцей.
01.06.2017 пракурорам Віцебскай вобласці
Сушчынскім У.У. прынята ўдзел у святочным канцэрце УАЗ «Віцебскі абласны спецыялізаваны дом дзіцяці», дзе выхоўваюцца сто дзяцей да трох гадоў, якія маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы і грамадства.
Пракурор вобласці павіншаваў дзяцей і калектыў установы з Днём абароны дзяцей, адзначыўшы зладжаную працу аднадумцаў, гатовых дапамагаць дзецям не толькі ў гэты дзень. Дзецям уручаны падарункі ад пракурорскіх работнікаў пракуратуры Віцебскай вобласці. Адбыўся святочны канцэрт, арганізаваны дзецьмі і работнікамі дома дзіцяці.
Памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі І.Тарасевіч