Пракурор Сенненскага раёна сустрэўся з выхаванцамі школы-інтэрната рэгіёна

Пракурор Сенненскага раёна Алег Антоненка наведаў ДУА «Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў». 

Пракурор пагутарыў з адміністрацыяй і выхаванцамі ўстановы па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў у моладзевым асяроддзі, прававых наступствах удзелу ў незаконных масавых мерапрыемствах.

У даверлівай гутарцы з моладдзю Алег Антоненка перасцярог падрастаючае пакаленне ад здзяйснення неабдуманых учынкаў, жаданне праз дэструктыўныя паводзіны самасцвярдзіцца перад равеснікамі. Пры гэтым папрасіў уважліва і разважліва падыходзіць да інфармацыі у сацыяльных сетках і ў цэлым у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Пасля пракурор вывучыў бытавое уладкаванне, умовы для вучэбнага, вытворчага, культурнага працэсу і вольнага часу непаўналетніх.

Выхаванцы школы-інтэрната прадэманстравалі свае ўменні і навыкі, вырабы, выкананыя сваімі рукамі, прадставілі нумары мастацкай самадзейнасці.

Даведкава: установа заснавана ў 1918 годзе, статус школы-інтэрната атрыманы ў 1963 годзе. Усяго ва ўстанове выхоўваецца 86 дзяцей. 

Старшы памочнік пракурора Сенненскага раёна
А. Філіповіч