Пракурор Віцебскай вобласці і начальнік УСК па Віцебскай вобласці правялі сумесны выязны прыём у Наваполацкім гарвыканкаме
Пракурор
Віцебскай вобласці Вадзім Валянцінавіч Сушчынскі і начальнік УСК Рэспублікі
Беларусь па Віцебскай вобласці Уладзімір Васільевіч Шалухін правялі сумесны выязны
прыём у Наваполацкім гарвыканкаме.
За час прыёму, які доўжыўся больш за
тры з паловай гадзіны, да пракурора вобласці звярнулася 13 чалавек. Грамадзяне
звярталіся з пытаннямі, якія тычацца выключэння з садаводчых таварыстваў рэгіёну,
незгады з рашэннямі суда па грамадзянскіх і крымінальных справах, а таксама рашэннямі,
прынятымі супрацоўнікамі органаў папярэдняга расследавання, тэрытарыяльных унутраных
спраў і па іншых пытаннях.
На некаторыя звароты адказы і адпаведныя тлумачэнні былі дадзены падчас прыёму, а па заявах, якія патрабуюць дадатковай праверкі, вынікі будуць паведамлены пасля яе завяршэння.
Арганізацыйна-кантрольны аддзел пракуратуры вобласці.