Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец наведаў з рабочым візітам Чашніцкі раён

Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец наведаў сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Чашніцкага раёна, правёў прыём грамадзян.

Пры наведванні ААТ «Вядренскае-Агра», ААТ «Праземле-Агра», ААТ «Іванскі-Агра» пракурор прааналізаваў выкананне патрабаванняў заканадаўства аб захаванасці жывёлы, маёмасці і іншых матэрыяльных каштоўнасцей прадпрыемстваў.

Адзначана, што жывёлагадоўчыя памяшканні ў цэлым знаходзяцца ў здавальняючым стане, праводзіцца іх ачыстка, дэзінфекцыя, рамонт.

Разам з тым, звернута ўвага, што ў ААТ «Вядренскае-Агра» належная арганізацыя рабочых працэсаў і кантроль за іх выкананнем не наладжаны. Памяшканні патрабуюць дадатковай ачысткі і рамонту.

У ААТ «Праземле-Агра» выяўлены парушэнні пры рэалізацыі, ідэнтыфікацыі і узважванні жывёлы. На малочна-таварных комплексах ААТ «Іванскі-Агра» і ААТ «Праземле-Агра» патрабуецца навядзенне парадку ў бытавых памяшканнях.

Па выніках наведвання пракурор Віцебскай вобласці даручыў пракурору Чашніцкага раёна падрыхтаваць адпаведныя акты пракурорскага нагляду і забяспечыць кантроль за іх выкананнем.

Пасля маніторынгу сельскагаспадарчых аб'ектаў Ігар Украінец правёў асабісты прыём грамадзян. Работнікоў прадпрыемстваў АПК цікавілі пытанні спагнання сельскагаспадарчымі арганізацыямі дэбіторскай запазычанасці, своечасовых разлікаў малочнаперапрацоўчымі прадпрыемствамі вобласці за пастаўленую ў іх адрас прадукцыю.

На усе пытанні дадзены адпаведныя тлумачэнні заканадаўства, прапанаваны найбольш аптымальныя шляхі вырашэння наяўных праблем.

 

Старшы пракурор аддзела

пракуратуры вобласці

Вольга Грыцкевіч