Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец правёў асабісты прыём у ААТ «Даламіт»
Даведачна. ААТ «Даламіт» — адзінае ў Рэспубліцы Беларусь і найбуйнейшае ў Еўропе прадпрыемства па здабычы і перапрацоўцы даламітавай сыравіны. У 1931 годзе з пускам першай шахтнай печы магутнасцю 10 тыс. тон у год вапны быў закладзены фундамент прамысловай вытворчасці прадукцыі, якая мае важнае народна-гаспадарчае значэнне. Прадукцыя прадпрыемства запатрабавана ў будаўніцтве, нафтаперапрацоўчай прамысловасці, шкляной вытворчасці, сельскай гаспадарцы.
Работнікі працоўнага калектыву хвалявалі розныя пытанні: забеспячэнне электраэнергіяй насельніцтва ў в. Койтава Віцебскага раёна, атрыманне дапамогі на дзяцей старэйшыя за тры гады з асобных катэгорый сем'яў, прымяненне заканадаўства пры выдаленні аб'ектаў расліннага свету, якія ўваходзяць у лясны фонд, і іншыя.
Ігар Украінец уважліва выслухаў кожнага заяўніка, раз'ясніў нормы дзеючага заканадаўства. Па паступіўшым вусным звароце работніка прадпрыемства аб нязгодзе з рашэннем суда Чыгуначнага раёна г. Віцебска па грамадзянскай справе даручыў намесніку пракурора г. Віцебска ацаніць законнасць указанага рашэння.
Выязныя прыёмы спрыяюць аператыўнаму атрыманню людзьмі кваліфікаванай дапамогі і аднаўленню правоў.
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці