Пракурор Віцебскай вобласці правёў асабісты прыём на прадпрыемстве ў г. Полацку

Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец правёў асабісты прыём у філіяле «Полацкводаканал» УП «Віцебскаблводаканал».

Даведачна. Філіял «Полацкводаканал» УП «Віцебскаблводаканал» ажыццяўляе забеспячэнне вадой насельніцтва, прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, водаадвядзенне і каналізацыю сцёкавых вод, выконвае работы па рамонце абсталявання і вадаправодна-каналізацыйных сетак у г. Полацку, Полацкім, Шумілінскім, Ушацкім і Расонскім раёнах.

Работнікоў працоўнага калектыву хвалявалі розныя пытанні: выманне зямельных участкаў для будаўніцтва і абслугоўвання артэзіянскай свідравіны, мадэрнізацыя і пракладка сеткі водазабеспячэння, перыядычнасць правядзення праверак выканання заканадаўства і эфектыўнае прыняцце мер пры выкананні выканаўчых дакументаў органамі прымусовага выканання.

Таксама грамадзяне цікавіліся ходам расследавання крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі, у тым ліку жыхароў Полацкага раёна.

Пракурор Віцебскай вобласці ўважліва выслухаў кожнага заяўніка, прадметна адказаў на ўсе пытанні, растлумачыў нормы дзеючага заканадаўства.

Правядзенне выязных прыёмаў спрыяе атрыманню людзьмі кваліфікаванай прававой дапамогі і атрыманню звестак, неабходных пры планаванні пракурорскіх праверак.

 

Інфармацыя арганізацыйна-кантрольнага аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці