Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі і начальнік УСК па Віцебскай вобласці Павел Ігнатоў правялі сумесны выязны прыём грамадзян у Віцебскім райвыканкаме
Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі і начальнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Павел Ігнатаў правялі сумесны выязны прыём грамадзян у Віцебскім райвыканкаме.
Падчас прыёму таксама прысутнічалі службовыя асобы пракуратуры раёна і РОСК, мясцовых органаў улады Віцебскага раёна, рэгіянальная прэса.
На прыём звярнулася некалькі чалавек. Пытанні, якія хвалявалі грамадзян, датычыліся сферы сямейна-бытавых адносін, у тым ліку парадку ўтрымання аліментаў, аб прызнанні права ўласнасці ў парадку спадчыны, нязгоды з рашэннямі судоў па грамадзянскіх справах і шэрагу іншых пытанняў.
Пракурор вобласці, уважліва выслухаўшы кожнага заяўніка, якія падрабязна выкладалі свае жыццёвыя нягоды, прапанаваў найбольш аптымальныя шляхі вырашэння наяўных праблем.
«Прымаючы грамадзян, мы размаўляем з вамі, у тым ліку і па бытавых пытаннях, даючы тлумачэнні па законе і па-жыллёваму», - адказваючы на пытанне заяўніцы, сказаў пракурор вобласці.
Пры гэтым, даручыўшы пракурору Віцебскага раёна Шклярэўскаму А.С. дэталёва разабрацца ў хвалюючым жанчыну пытанні і даць ёй кампетэнтны адказ.
Пасля заканчэння правядзення прыёму Вадзім Сушчынскі правёў гутарку са службовымі асобамі райвыканкама па пытаннях выканання заканадаўства ў аграпрамысловай сферы, у тым ліку гатоўнасці сельскагаспадарчай тэхнікі, наяўнасці мінеральных угнаенняў для правядзення пасяўной кампаніі. - «І ў гэтай працы галоўнае – людзі, кадравы патэнцыял – гэта наша ўсё», - рэзюмаваў кіраўнік нагляднага ведамства.
Пракурор вобласці, звяртаючыся да старшыні Віцебскага райвыканкама Генадзя Сабыніча, адзначыў, што мясцовым органам улады для больш скаардынаванай і эфектыўнай працы ў рэгіёне варта ўзаемадзейнічаць з органамі пракуратуры і следства на месцах, сумеснымі намаганнямі вырашаць узнікаючыя праблемы.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці.