Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі прыняў удзел у рэспубліканскім семінары

Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі прыняў удзел у рэспубліканскім семінары па пытаннях выканання арганізацыйна-тэхналагічных нарматываў пры вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, які праходзіў у г. Горкі Магілёўскай вобласці.

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, пракуроры абласцей, раёнаў, іх намеснікі, кіраўнікі адпаведных структурных падраздзяленняў абласных пракуратур, намеснікі Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства ўнутраных спраў, намеснікі старшынь аблвыканкамаў, якія курыруюць развіццё сельскай гаспадаркі, мясцовых органаў улады і кіравання.

У ходзе навучальнага форуму абмеркаваны пытанні каардынацыі работы нагляднага ведамства ў аграрнай сферы з іншымі дзяржаўнымі службамі. Акрамя таго, разгледжаны выяўленыя ў ходзе пракурорскіх праверак парушэнні на фермах тэхналогіі ўтрымання жывёл, парушэнні ветэрынарна-санітарных правіл і рэгламентаў, якія рэгулююць вытворчасць, транспартзіроўку, захоўванне кармоў, прыведзены прыклады.

Па выніках абмеркавання ўдзельнікамі семінара прапанаваны шэраг мер, якія спрыяюць выкананню тэхналагічнай дысцыпліны ў аграпрамысловым комплексе на месцах.

Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.