Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка дэсантнікам
Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця помніка дэсантніку і памятнага знака ў гонар байцоў ВДВ у г.Віцебску.
Скульптурная кампазіцыя, аўтарам якой з'яўляецца Іван Казакоў, уяўляе сабой трохметровую бронзавую фігуру дэсантніка, у момант збірання строп парашута пасля скачка. Перад скульптурай размешчаны парашут, у цэнтры якога эмблема паветрана-дэсантных войскаў і дэвіз «Ніхто, акрамя нас». Справа ад эмблемы знаходзіцца барэльеф камандуючага ВДВ СССР генерала арміі Васіля Маргелава, а злева – ураджэнец Віцебска генерал-лейтэнант Іван Лісаў. Перад парашутам на камені ляжыць выкананая ў колеры цельняшка і блакітны берэт, стваральнікам гэтых атрыбутаў быў Іван Лісаў.
Збор сродкаў на скульптурную кампазіцыю забяспечылі грамадскія і ветэранскія арганізацыі.
У урачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел камандуючы Сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Вадзім Дзянісенка, прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, ветэранскія арганізацыі, вайскоўцы 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, кіраўнікі сілавога блока Віцебшчыны.
Пракурор Віцебскай вобласці разам з кіраўнікамі УСК Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і УУС аблвыканкама усклалі кветкі да мемарыяла і ўшанавалі памяць воінаў-дэсантнікаў.
Адкрыццё скульптурнай кампазіцыі стала пацвярджэннем таго, што Віцебск – сталіца беларускіх дэсантнікаў.
Служба інфармацыі пракуратуры вобласці