Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі правёў выязны прыём грамадзян у Аршанскім райвыканкаме і сустрэўся з працоўным калектывам УП «Ніць»

Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі правёў прыём грамадзян у Аршанскім райвыканкаме.

Пытанні, якія хвалявалі заяўнікаў, касаліся сферы абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, зямельных праваадносін, добраўпарадкавання дарожнай сеткі рэгіёна, пад'язных шляхоў да месцаў пахавання.

Пракурор вобласці ўважліва выслухаў кожнага заяўніка, зыходзячы з канкрэтнай сітуацыі прапанаваў найбольш аптымальныя шляхі вырашэння наяўных праблем, растлумачыў нормы дзеючага заканадаўства.

Разгляд асобных зваротаў, якія патрабавалі дадатковага вывучэння, Вадзім Сушчынскі даручыў кіраўнікам профільных структурных падраздзяленняў пракуратуры вобласці.

У завяршэнні прыёму кіраўнік нагляднага ведамства вобласці адказаў на пытанні рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі аб стане законнасці і правапарадку на тэрыторыі Аршанскага раёна і Віцебшчыны ў цэлым: «Аршанскі раён на асаблівым кантролі Кіраўніка дзяржавы. Органамі пракуратуры прымаюцца меры, накіраваныя на няўхільную рэалізацыю патрабаванняў Указа Прэзідэнта Беларусі №506 «Аб развіцці Аршанскага раёна», каардынацыю дзейнасціправаахоўных органаў, іншых зацікаўленых службаў па забеспячэнні законнасці і правапарадку на тэрыторыі раёна. Дзякуючы сумесным усілкам палепшана крымінагенная сітуацыя ў рэгіёне, створаны спрыяльныя ўмовы для бытавога і сацыяльнага ўладкавання аршанцаў. Разам з гэтым маецца яшчэ шэраг момантаў, над якімі нам разам неабходна працаваць».

Акрамя таго асобна спыніўся на пытаннях прафілактыкі кіберзлачыннасці, неабходнасці насельніцтва ў інфармацыйнай гігіене.

Далей пракурор вобласці сустрэўся з працоўным калектывам УП «Ніць» у г.Орша.

Даведка. УП «Ніць» АА «БелОГ» займаецца швейнай вытворчасцю, пашывам адзення, вырабам тэкстыльных вырабаў бытавога прызначэння. Яшчэ ў 1969 годзе прадпрыемству прысвоена званне «Прадпрыемства высокай культуры». З 2003 года ўкараняюцца новыя тэхналогіі і метады працы, асвойваюцца новыя вырабы. У цяперашні час на прадпрыемстве працуе 150 чалавек.

У ходзе сустрэчы Вадзім Сушчынскі выклаў

асноўныя тэзісы VI Усебеларускага народнага сходу. Будучы дэлегатам форуму, пацікавіўся сваімі ўражаннямі, прывёў прыклады найбольш яркіх выступленняў і канструктыўныя прапановы для далейшага развіцця і росквіту краіны.

«Усебеларускі народны сход - важнае грамадска-палітычнае мерапрыемства ў жыцці нашай краіны, народны форум, падчас якога абмяркоўваліся асноўныя пытанні развіцця грамадства і рэспублікі ў цэлым. Мы павінны памятаць, што Рэспубліка Беларусь – суверэнная дзяржава, якая сцвердзілася на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе права на самавызначэнне, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу. З улікам склаўшайся ў мінулым годзе няпростай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне, з'яўлення дэструктыўных элементаў і з'яў у беларускім грамадстве, нам неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на ўмацаванне суверэнітэту рэспублікі, далейшае забеспячэнне законнасці і правапарадку на яе тэрыторыі.

Перакананы, што ўсе праблемы, якія ўзнікаюць, павінны вырашацца выключна ў прававым полі на падставе дзеючага закона і як вынік - захаванне і развіццё суверэннай беларускай дзяржавы, дабрабыт нашага народа», - сказаў Вадзім Сушчынскі.

Пасля выступлення работнікі прадпрыемства актыўна задавалі пытанні пракурору, у асноўным якія тычацца сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, бытавога абслугоўвання насельніцтва. Вадзім Сушчынскі адказаў на кожны довад заяўніка.

«За шматгадовы тэрмін службы ў органах пракуратуры на асабістым прыёме і ў ходзе сустрэч з працоўнымі калектывамі прынята вялікая колькасць людзей з самымі рознымі жыццёвымі пытаннямі. Бо да пракурора, часта, людзі ідуць са сваім болем, бядой, невырашаным канфліктам. Уменне слухаць і чуць кожнага, маючы жаданне дапамагчы, аказаць неабходную падтрымку, даць слушную параду, знайсці шляхі вырашэння праблемы – асноўныя вектары ў рабоце са зваротамі грамадзян», - перакананы пракурор Віцебскай вобласці.

Работа ў гэтым напрамку будзе працягнута. 

Старшы пракурор арганізацыйна-кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці
Віталіна Журба