Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі правёў выязны прыём у Глыбоцкім райвыканкаме
Жыхароў раёна цікавілі пытанні, якія тычацца землекарыстання, належнага асвятлення вуліц горада, парадку аплаты жыльлёва-камунальных паслуг, у прыватнасці за спажытую ваду і іншыя пытанні.
Падчас прыёму Вадзім Сушчынскі выслухаў кожнага звярнуўшагася, растлумачыў дзеючае заканадаўства, прапанаваў найбольш аптымальныя шляхі вырашэння наяўных праблем. Акрамя таго на працягу некалькіх дзён пытанне з адсутнасцю асвятлення на некаторых вуліцах горада было вырашана.
Служба
інфармацыі
пракуратуры
Віцебскай вобласці