Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі з начальнікам УУС аблвыканкама Іванам Кубраковым праверылі стан гатоўнасці да пасяўной кампаніі шэраг сельскагаспадарчых прадпрыемстваў вобласці
У мэтах забеспячэння захаванасці дзяржаўнай уласнасці ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення пасяўной кампаніі на тэрыторыі Віцебскай вобласці пракурорам вобласці Вадзімам Сушчынскім сумесна з начальнікам УУС абласнога выканаўчага камітэта Іванам Кубраковым ажыццёўлены выезд у Гарадоцкі і Шумілінскі раёны.
У ходзе наведвання КУСГП ім.Свярдлова Гарадоцкага раёна выяўлены факты гаспадарлівасці: сеялкі раскіданы па тэрыторыі мехдвара, сельскагаспадарчая тэхніка знаходзілася ў няспраўным стане, улік запраўкі тэхнікі паліўна-маторнымі матэрыяламі не вядзецца, адпаведная дакументацыя адсутнічае. Кіраўніцтвам пракуратуры вобласці дадзена даручэнне Гарадоцкаму РАУС правесці праверку ў парадку арт.174 КПК Рэспублікі Беларусь, вынікі ўзяты на кантроль.
Таксама наведалі КУСГП «Сіроцінскі» Шумілінскага раёна, пры праверцы якога грубых парушэнняў пры захаванасці сельгастэхнікі і яе гатоўнасці да правядзення веснавых палявых работ не ўстаноўлена. У ходзе наведвання пракурор вобласці сустрэўся з калектывам прадпрыемства і адказаў на пытанні, якія цікавяць работнікаў.
Старшы памочнік пракурора вобласці Наталля Сеўрукова.