Пракурор Віцебскай вобласці Вадзім Сушчынскі сустрэўся з вайскоўцамі воінскай часці Полацкага гарнізона
Пракурор Віцебскай вобласці наведаў з рабочым візітам вайсковую час Полацкага гарнізона сіл проціпаветранай абароны. У межах паездкі праведзены прыём вайскоўцаў.
Вайскоўцаў цікавілі пытанні праходжання ваеннай службы, нюансы заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, а таксама шэраг бытавых пытанняў.
На звароты, што паступілі, Вадзім Сушчынскі адказаў з дадатковым тлумачэннем нормаў заканадаўства.
Пасля заканчэння прыёму грамадзян кіраўнік нагляднага ведамства вобласці азнаёміўся з месцам размяшчэння асабовага складу, іх рэчавым забеспячэннем, правёў гутарку на тэму прафілактыкі і папярэджання здзяйснення воінскіх злачынстваў і правапарушэнняў. Таксама праведзена разгортванне тэхнікі, праверка гатоўнасці да выканання пастаўленых задач.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці.