Пракурорамі прад'яўлена 237 іскаў у інтарэсах дзяржавы
Адной з формаў абароны правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама юрыдычных асоб з'яўляецца зварот пракурора ў суд з заявай аб узбуджэнні грамадзянскай справы, падведамаснай суду.
Праведзеным аналізам работы пракурораў за 9 месяцаў 2019 г. устаноўлена, што пракурорамі прымаюцца актыўныя меры па ўсiсканнi шкоды, прычыненай дзяржаве і юрыдычным асобам дзяржаўнай формы ўласнасці ў выніку парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, крадзяжоў маёмасці, бясгаспадарнасці, не забяспячэння захаванасці маёмасці (у тым ліку жывёлы, с/тэхнікі і г.д.), незаконнага звальнення, парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.
Так, пракурорамі прад'яўлена 237 іскаў у інтарэсах дзяржавы на агульную суму 276 538 рублёў, 691 іск на суму 1 053 966 рублёў – у інтарэсах прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці.
У прыватнасці, пракурорамі гарадоў і раёнаў прад'яўлена 26 іскаў на суму 127 586 рублёў аб спагнанні з выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў грашовых сродкаў, затрачаных на іх навучанне.
Напрыклад, пракурорам Глыбоцкага раёна прад'яўлены іск аб спагнанні з выпускніцы УА «Дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці» 9 438 рублёў, затрачаных на яе навучанне ў ліцэі па спецыяльнасці «грамадскае харчаванне» з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі. Пасля заканчэння навучальнай установы адказчыца накіравана на працу па прафесіі кухар для адпрацоўкі належнага гадавога тэрміну працаўладкавання. Аднак да месца працы не прыбыла, афіцыйна не працаўладкавалася. Аб якіх-небудзь уважлівых прычынах не працаўладкавання ва ўстанову адукацыі не паведаміла.
У выпадку парушэнняў наймальнікам парадку звальнення, якія прывялі да звароту работніка ў суд за абаронай парушанага права і прыняцця судом рашэння аб узнаўленні работніка на ранейшым працоўным месцы на раней займанай пасадзе, пракуроры прад'яўляюць іскавыя заявы да асоб, вінаватых у выданні незаконных загадаў аб звальненні, аб пакрыцці сродкаў, выплачаных незаконна звольненым работнікам.
Так, пракурорам Верхнядзвінскага раёна прад'яўлена іскавая заява аб спагнанні 1 364 рублёў, выплачаных работніку ў выніку яго незаконнага звальнення, устаноўленага рашэннем суда аб аднаўленні на працы. Дырэктар прадпрыемства парушыў парадак звальнення работніка пры скарачэнні колькасці штатных адзінак, выдаў незаконны загад аб звальненні работніка, у сувязі з чым, рашэннем суда з яго спагнаны названыя грашовыя выплаты, іск пракурора задаволены.
Згодна са арт. 142 ГПК судовыя выдаткі, ад выплаты якіх ісцец быў вызвалены, спаганяюцца з адказчыка ў даход дзяржавы прапарцыйна задаволенай частцы іскавых патрабаванняў.
У выпадку задаволення патрабаванняў пракурора, дзяржаўная пошліна ў даход дзяржавы падлягае спагнанню з адказчыка. Разам з тым, падчас правядзення абагульнення ўстаноўлены выпадкі не спагнання з адказчыкаў дзяржпошліны. Так, адным з раённых судоў пры задаволенні патрабаванняў пракурора аб высяленні адказчыкаў з жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў парушэнне арт. 142 ГПК не спагнана з іх дзяржаўная пошліна ў памеры 3 базавых велічынь з кожнага, у сувязі з чым пракурорам вобласці прынесена 3 наглядных пратэсты на названыя рашэнні суда ў частцы спагнання дзяржпошліны, якія задаволены.
У апеляцыйным парадку абскарджана 5 судовых рашэнняў указанай катэгорыі, з якіх 3 – па пратэстах пракурора. Пратэсты прызнаны абгрунтаванымі і задаволены.
Так, задаволены апеляцыйны пратэст пракурора г.Віцебска на рашэнне суда, якім адмоўлена пракурору ў задаволенні іска ў інтарэсах Міністэрства Фінансаў Рэспублікі Беларусь да В., С., І. аб прызнанні права ўласнасці на маёмасць, прызнанні здзелкі несапраўднай.
Як устаноўлена, прыгаворам суда В. асуджаны па ч.ч.1,2 арт.430, ч.1 арт.14, ч.2 арт.430, ч.1 арт.209, ч.4 арт.424 КК Рэспублікі Беларусь да пакарання ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў выпраўленчай калоніі узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Па прыгаворы суда маёмасць В., у тым ліку і дарагі аўтамабіль, звернута ў кошт канфіскацыі
имущества ў даход дзяржавы. Па дагаворы куплі-продажу ад 28 лістапада 2015 г. І. прадаў, а В. купіў названы аўтамабіль за 840 000 рублёў РФ. Пасля 02.08.2016 паміж І. і С. (маці абвінавачанага В.) з удзелам пасрэдніка ў Расійскай Федэрацыі быў заключаны дагавор куплі-продажу, прадметам якога зноў з'яўляўся той жа аўтамабіль. На падставе гэтага дагавора ад 02.08.2016 аўтамабіль зарэгістраваны ў органах ДАІ за маці.
Той факт, што ўласнікам названага аўтамабіля з'яўляецца В., пацвярджаецца прыгаворам суда, якім устаноўлена, што названы аўтамабіль фактычна знаходзіўся ў карыстанні В., а не яго маці. Ён неаднаразова кіраваў транспартным сродкам, падтрымліваў яго ў тэхнічна спраўным стане, праводзіў дарагі рамонт, аплачваў страхавыя узносы. І. адмаўляў факт заключэння дагавора куплі-продажу спрэчнага аўтамабіля ад 02.08.2016.
Прымаючы пад увагу тое, што права ўласнасці на спрэчны аўтамабіль пасля адчужэння яго па дагаворы куплі-продажу ад 28.11.2015 у І. спынілася, судовая калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда вынесла па справе новае рашэнне аб задавальненні заяўленых патрабаванняў пракурора аб прызнанні дагавора куплі-продажу аўтамабіля, заключанага паміж І. і С. і зарэгістраванага ў ДАІ, нікчэмным.
Выстаўленне пракурорамі іскаў з'яўляецца дзейсным інструментам для абароны інтарэсаў дзяржавы, юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці, а таксама законных правоў грамадзян.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах
пракуратуры вобласці Марыя
Духнова