Пракурорскія работнікі абласной пракуратуры не толькі самі захапляюцца заняткам спортам, яны паспяхова прышчапляюць пазіцыю здаровага ладу жыцця і сваім дзецям
Па ініцыятыве бацькоўскага камітэта каманды ХК «Віцебск-2004» у Віцебскім Лядовым палацы арганізаваны і праведзены ДЮСШ міжнародны турнір па хакеі сярод юнакоў 2004 г.
На лядовай арэне спаборнічалі каманды з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Латвіі.
Першае месца заняла каманда з Латвіі, другое месца – гамяльчане, а ганаровую бронзу заваявалі хлопцы каманды «Шторм» Белгародскай вобласці РФ. Акрамя таго адзначаны і лепшыя гульцы турніру. Так, па выніках матчу Мікіта Мяргурыеў прызнаны лепшым гульцом. Пераможцам і прызёрам спаборніцтваў уручаны кубкі і медалі.
Госці нашага паўночнага рэгіёну высока ацанілі арганізацыю дадзенага спартыўнага мерапрыемства, у сувязі з чым у другім паўгоддзі плануецца правядзенне аналагічнага турніру.
Аддзел пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем СК РБ па Віцебскай вобласці.