Пракурорскія работнікі прынялі ўдзел у акцыі «Нашы дзеці!»
Прадстаўнікі аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь ГА «Беларускі саюз жанчын», прафсаюзнага камітэта пракуратуры Віцебскай вобласці 23 снежня 2020 г. прынялі ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».
У межах дадзенай акцыі члены арганізацый наведалі ДУА «Віцебскі гарадскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», у якім праводзіцца навучанне і аказваецца дапамога дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
На сабраныя пракурорскімі работнікамі і выдзеленыя арганізацыямі сродкі дзецям былі набыты гімнастычныя маты, развіваючае абсталяванне, прысмакі і садавіна.
Дзеці таксама прынялі ўдзел у віншаванні гасцей, падрыхтаваўшы канцэрт з песнямі і танцамі, а затым уручылі падарункі, зробленыя ўласнымі рукамі.
Сашчэка
Ала
Тарасевіч
Ірына