Пракурорскія работнікі пракуратуры Брэсцкай вобласці заклалі фундамент дружбы і партнёрства з віцебскімі калегамі

У перыяд правядзення 24 Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» дэлегацыя работнікаў пракуратуры Брэсцкай вобласці ў складзе 18 чалавек на чале з пракурорам вобласці Наскевічам І.Д. наведала горад над Дзвіной.

Пасля шматгадзіннай канцэртнай праграмы пракуратурай Віцебскай вобласці арганізавана і праведзена аглядная экскурсія па г.Віцебску, падчас якой брэстаўчане азнаёміліся з гісторыяй горада, яго славутасцямі. Кульмінацыяй знаёмства з паўночнай сталіцай стала наведванне Музея-сядзібы І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» (Віцебскі раён), дзе госці змаглі акунуцца ў часы жыцця і творчасці знакамітага мастака.

Сваім візітам брэсцкія калегі заклалі фундамент дружбы і партнёрства з работнікамі пракуратуры Віцебшчыны.