Супрацоўнікі пракуратуры вобласці прынялі ўдзел у прафілактычнай акцыі «Ніколі больш»
У будынку УДАІ УУС Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прайшла прафілактычная акцыя «Ніколі больш».
Мэтавая аўдыторыя была прадстаўлена грамадзянамі, якія не ўтрымліваліся пад вартай, асуджанымі за парушэнне правілаў дарожнага руху і кіраванне транспартным сродкам у стане ап'янэння, якім у якасці дадатковага пакарання было прызначана пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.
Для ўдзелу ў правядзенні акцыі былі запрошаны супрацоўнікі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі крымінальна-выканаўчай сістэмы і прымусовага выканання, інспектар АіП ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама В. Чэпік, загадчыца наркалагічным аддзяленнем дыспансера УАЗ «ВАКЦПіН» І. Шчалкунова.
Прысутным быў прадэманстраваны тэматычны фільм, які распавядае пра сацыяльна шкодныя наступствы здзяйснення злачынстваў, асабліва ў стане алкагольнага ап'янэння.
Супрацоўнік пракуратуры вобласці нагадаў асуджаным аб неабходнасці выканання парадку і ўмоў адбыцця прызначаных пакаранняў, аб адказнасці ў выпадку ўхілення ад адбыцця такіх і адпаведных санкцыях, прадугледжаных артыкуламі 415, 416 і 417 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама прывёў прыклады з судовай практыкі па крымінальных справах па падобных сітуацыях.
Акрамя таго, акцэнтавана ўвага прысутных на неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху і парадку атрымання права кіравання транспартнымі сродкамі.
У сваю чаргу І. Шчалкунова давяла да ведама прысутных інфармацыю аб негатыўным уплыве алкаголю на фізіялагічны стан арганізма і парадку праходжання прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму ў адпаведнасці з арт. 107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У завяршэнне акцыі для асуджаных была праведзена экскурсія ў ІВC УУС Віцебскага аблвыканкама.
Пракурор аддзела пракуратуры вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства органамі
крымінальна-выканаўчай сістэмы
і прымусовага выканання Дзяніс Плоскуноў