Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у акцыі «Збяры партфель да школы»

Члены аб'яднанай арганізацыі органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь ГА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у акцыі «Збяры партфель да школы».

У рамках якой работнікі пракуратуры наведалі апекунскую сям'ю, у якой выхоўваюцца дзве непаўналетнія дзяўчынкі Вера 2011 года нараджэння і Паліна 2007 года нараджэння. Супрацоўнікі пракуратуры вобласці павіншавалі іх з надыходзячым святам «Дзень ведаў» і ўручылі падарункі (спартыўны абутак, заплечнік, канцылярскія тавары).

Намеснік начальніка аддзела пракуратуры вобласці Ала Сашчэка.