Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці правялі сустрэчы з вайскоўцамі тэрміновай службы
У мэтах папярэджання здзяйснення воінскіх злачынстваў і іншых правапарушэнняў, павышэння прававой культуры, прафілактыкі дэвіянтных паводзінаў сярод вайскоўцаў тэрміновай службы, якія праходзяць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі, супрацоўнікі аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках пракуратуры Віцебскай вобласці правялі шэраг сустрэч у 19 асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе (д.Заслонава Лепельскі раён) і 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадзе (г.Віцебск).
Нараўне з наглядным ведамствам актыўны ўдзел у прафілактычных мерапрыемствах прынялі псіхолаг пункта новага папаўнення 19 брыгады Наталля Банцэр і намеснік камандзіра 103 брыгады па ідэалагічнай рабоце гвардыі падпалкоўнік Вадзім Лукашэвіч.
У ходзе сустрэчы пракурорскія работнікі растлумачылі асноўныя палажэнні заканадаўства аб воінскай службе, пры гэтым звярнулі ўвагу на нагоды і падставы прыцягнення да розных відаў адказнасці, у тым ліку і да крымінальнай адказнасці за здзяйсненне воінскіх злачынстваў.
Пасля выступлення адказалі на пытанні, якія цікавяць вайскоўцаў.
Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Андрэй Сухарукаў