Пракурорскія работнікі ў адным строі з аграрыямі Віцебшчыны ў перыяд уборачнай кампаніі – 2017

У перыяд уборачнай кампаніі пракурорскія работнікі практычна штодня ў складзе рэйдавых груп выбываюць у рэгіёны з правядзеннем адпаведных праверак. Прыйшоў час памяняцца месцамі і на сабе ў поўнай меры адчуць наколькі цяжкая і важная праца аграрыяў. 

Па ініцыятыве кіраўніцтва пракуратуры Віцебскай вобласці пракурорскія работнікі прынялі актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі. Суботнік праходзіў пад лозунгам «Хлебам адзіныя».

З самага ранняга раніцы калектывы пракуратур гарадоў і раёнаў выехалі на прадпрыемствы АПК. Аграрыі з задавальненнем вылучылі пэўны фронт працы, у асноўным збожжаток. Узброіўшыся лапатамі, шчоткамі і іншым сельскагаспадарчым інвентаром, а таксама выдатным настроем, афіцэры змянілі пракурорскія кіцелі на рабочае адзенне, прыступілі да выканання пастаўленай задачы.

Прадстаўнікі абласной пракуратуры і г.Віцебска на чале з намеснікамі пракурора вобласці Уладзімірам Гуком і Георгіем Караньком працавалі ў ААТ «Рудакова». Нягледзячы на высокую тэмпературу, звыш 30 градусаў, наваспечаныя хлебаробы працавалі не пакладаючы рук, плячом да пляча, каб кожнае зернышка да зернышка. Вынікам усе засталіся задаволены. Падобныя мерапрыемствы будуць праведзены і ў далейшым.

Старшы памочнік пракурора вобласці Наталля Сяўрукова