Пракурорскія работнікі Віцебшчыны прынялі актыўны ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

 Ва УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 20-годдзю юрыдычнага факультэта і 50-годдзю універсітэта.

«Традыцыі і інавацыі ў праве» - так гучала шырокая, але цікавая тэма для дадзенай канферэнцыі.

Удзел у канферэнцыі прынялі суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт       Чыгрынаў С.П., доктар юрыдычных навук, прафесар, Васілевіч Г.А., прафесар HelmutKury (Германія), доктар юрыдычных навук, прафесар Хоміч В.М., а таксама прадстаўнікі ўніверсітэтаў Украіны, іншых міжнародных вышэйшых школ.

Адным з напрамкаў канферэнцый з'яўлялася тэма «Прававыя і крыміналістычныя аспекты аховы і абароны інтарэсаў сям'і і непаўналетніх».

У дадзенай канферэнцыі прынялі ўдзел старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Валкоў А.В., намеснік пракурора Верхнядзвінскага раёна Лаўданскі М.В., памочнік пракурора Полацкага раёна Карыцька А.В., памочнік пракурора Пастаўскага раёна Зубко Т.П., памочнік пракурора г.Віцебска Плоскуноў Д.В., стажор на пасадзе памочніка пракурора Лепельскага раёна  Банеўская Е.В.

Асабліва цікавым, як адзначае старшы памочнік пракурора вобласці Валкоў А.В., было асвятленне досведу функцыянавання ювенальнай юстыцыі ў Германіі. Ёсць інстытуты,  якія б хацелася бачыць і ў Беларусі – напрыклад «маладзёжны крымінальны кодэкс», які ў пэўных выпадках дазваляе прыцягваць асоб да 21 года да крымінальнай адказнасці па больш мяккіх правілах крымінальнай адказнасці непаўналетніх асоб да 18 гадоў.

Па выніках канферэнцыі працы ўсіх яе ўдзельнікаў  выдадзены ўніверсітэтам у тэматычным трохтомным зборніку, куды ўвайшлі і працы прадстаўнікоў органаў пракуратуры Віцебскай вобласці.    

 Група па наглядзе за выкананнем заканадаўства
 аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры вобласці