Супрацоўнікі пракуратуры Віцебшчыны ўзялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі па пытаннях прафілактыкі злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў
Супрацоўнікі пракуратуры Віцебшчыны прынялі ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па пытаннях прафілактыкі злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
Для абмеркавання праблем у дадзенай сферы былі запрошаны супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, пракуратур абласцей, прадстаўнікі праваахоўных ведамстваў, суда, вядучых устаноў адукацыі, Беларускай праваслаўнай царквы, ЦК ГА «БРСМ», а таксама прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Расійскай Федэрацыі.
У ходзе канферэнцыі былі разгледжаны пытанні процідзеяння нарказлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь і Расіі, пры гэтым акцэнтавана ўвага на выяўленні латэнтнай наркаманіі. Акрамя таго асветлена роля Следчага камітэта і Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь у процідзеянні незаконнаму распаўсюджванню наркатычных сродкаў.
Асобным блокам абмеркаванню падлягалі пытанні ажыццяўлення пракурорскага нагляду і ролі органаў пракуратуры па заяўленай тэме.
Атрыманая ў працэсе работы канферэнцыі інфармацыя будзе спрыяць удасканаленню ў далейшым праводзімай наглядным ведамствам прафілактычнай работы ў сферы наркатызацыі насельніцтва рэгіёна.
Намеснік начальніка аддзела па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю У.Рудзянкоў.