Пракурорскія работнікі Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у рэспубліканскім семінары па пытаннях перспектыў развіцця юрыдычнай лінгвістыкі
Ва УА ФПБ «Міжнародны універсітэт «МИТСО» Віцебскі філіял адбыўся рэспубліканскі семінар. Тэма: «Лінгваправавы кантроль камунікатыўнага уздзеяння».
Ва вучэбным форуме прынялі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад універсітэта, пракурорскія работнікі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці, падраздзяленняў Следчага камітэта, спецыялісты дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, судейскага корпуса, адвакатуры рэгіёна, а таксама намеснік старшыні Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар юрыдычных навук, прафесар Аляксей Ягораў, член Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь, доктар філалагічных навук, прафесар Валянціна Маслова.
Удзельнікі семінара абмеркавалі пытанні, якія тычацца перспектыў развіцця юрыдычнай лінгвістыкі і яе падатраслі лінгвістычнай эксперталагіі.
У ходзе дыскусійнай пляцоўкі прававеды разгледзелі пытанні прызначэння лінгвістычнай экспертызы тэксту ў следча-судовай практыцы, праблемы, якія ўзнікаюць, і шляхі іх рашэння. Асобна спыніліся на метадалагічных асновах ацэнкі тэксту спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Атрыманыя тэарэтычныя веды будуць выкарыстаны ў правапрымяняльнай дзейнасці ў далейшым.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці