Пракурорскія работнікі Віцебскай вобласці праводзяць сустрэчы з навучэнскай моладдзю школ, ліцэяў, універсітэтаў
Пракуратура Віцебскай вобласці праводзіць тлумачальную работу сярод навучэнскай моладзі па папярэджанні ўцягвання іх у незаконныя масавыя мерапрыемствы і іншыя дэструктыўныя дзеянні. Пры гэтым пракуроры акцэнтуюць увагу педагагічны склад на арганізацыю належнай выхаваўчай і ідэалагічнай работы.
Так, першы намеснік пракурора вобласці Коржаў І.Н. сумесна з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектарам па Віцебскай вобласці Ліневічам А.К. правялі сустрэчу са студэнтамі і педагагічным складам ва УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт». Такая ж сустрэча адбылася ва УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная Акадэмія ветэрынарнай медыцыны» з удзелам намесніка пракурора вобласці Каранько Г.А. і старшыні Віцебскага аблвыканкама.
Старшы памочнік пракурора вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Валкоў А.В. у мэтах папярэджання парушэнняў заканадаўства аб забеспячэнні грамадскай бяспекі і дэструктыўных праяў правёў сустрэчы са студэнтамі і педагогамі УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт», УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная Акадэмія ветэрынарнай медыцыны», УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.П.М.Машэрава».
Пракуроры гарадоў і раёнаў правялі сустрэчы з педагагічным складам устаноў адукацыі, выступілі ў школах, ліцэях і каледжах, у тым ліку непаўналетнія навучэнцы якіх прымалі ўдзел у незаконных масавых мерапрыемствах і іншых дэструктыўных дзеяннях.
Прафілактычная інфармацыйна-тлумачальная работа будзе працягнута.
Група па наглядзе за выкананнем
заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі
пракуратуры вобласці