Пракурорскі корпус Віцебшчыны адзначыў прафесійнае свята

26 чэрвеня бягучага года пракурорскі корпус Віцебшчыны адзначыў прафесійнае свята - Дзень работнікаў пракуратуры, які быў заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г.

26 чэрвеня – дзень згуртавання усіх пакаленняў работнікаў пракуратуры, дзень падзякі тым, хто прысвяціў усё сваё жыццё служэнню сваёй краіне.  

На ўрачыстым сходзе пракурор вобласці Вадзім Валянцінавіч Сушчынскі павіншаваў усіх работнікаў органаў пракуратуры і ветэранаў з прафесійным святам, пажадаўшы поспехаў у нялёгкай і высакароднай працы па ўмацаванні законнасці і правапарадку, абароне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, правоў і свабод грамадзян.  

Лепшыя работнікі, якія граматна, ініцыятыўна і творча выконваюць свой службовы абавязак, былі адзначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, пракурорам вобласці, органамі выканаўчай улады, а таксама праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі.

За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленне прафесійнай ініцыятывы, актыўнасці, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і ў сувязі з Днём работнікаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь грудным знакам «Ганаровы работнік Пракуратуры Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны начальнік аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за дазнаннем і аператыўна-вышуковай дзейнасцю Грынкевіч Г.М., Ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь - намеснік пракурора г. Віцебска Дамашэўскі П.Л., аб'яўлена падзяка пракурору г. Наваполацка Аўсюку А.Т. і пракурору аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастановаў па грамадзянскіх справах Таўтын І.А.

За добрасумленнае стаўленне да выканання службовых абавязкаў, ініцыятыву, дасягнутыя поспехі ва ўмацаванні законнасці і ў сувязі з Днём работнікаў пракуратуры пракурорам вобласці Сушчынскім В.В. аб'яўлена падзяка старшаму памочніку пракурора вобласці па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сеўруковай Н.А., пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за

выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Нiзюлько А.А., пракурору г. Вiцебска Раманоўскаму Ю.В., старшаму памочніку пракурора Полацкага раёна Коласaвай В.С., памочніку пракурора Бяшанковiцкага раёна Кабачэўскай Е.Л. i памочніку пракурора Шумілінскага раёна Гаўрылюк Н.I.

Выплачана аднаразовае грашовае ўзнагароджанне намеснікам пракурора вобласці Каранько Г.А., Гуку В.I., старшаму пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Вержбовiч В.Я., пракурору аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства УСК Рэспублiкi Беларусь па Вiцебскай вобласці Сiнiцкаму С.В., памочнікам пракурора г. Вiцебска Івановай Т.А., Шэстапалавай I.А., старшаму памочніку пракурора Глыбокскага раёна Скурат А.П., вядучаму спецыялісту аддзела кадраў i ідэалалагічнай работы Дрончанка Я.I., старшаму інспектару аддзела рэжымна-сакрэтнай дзейнасцi i справаводства Карповiч I.М., вадзіцелю пракуратуры вобласці Альшэўскаму А.Л., уборшчыку службовых памяшканняў пракуратуры вобласці Красненка В.П., загадчыкам канцылярыі пракуратур Бяшанковiцкага раёна Бабенкавай Л.П., Верхнядзвінскага раёна – Леўша Н.В., Сенненскага раёна Вабiшэвiч Т.В., Пастаўскага раёна Лiсоўскай Л.А., старшым інспектарам пракуратур г. Вiцебска Вернер Т.А., Вiцебскага раёна – Брэскай Е.В., уборшчыкам службовых памяшканняў пракуратур Лепельскага раёна Прусскай Т.В., Шумілінскага раёна - Рубайла I.I.

Ганаровай граматaй Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта ўзнагароджаны пракурор Вiцебскага раёна Шклярэўскi А.С., старшы пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй i арганізаванай злачыннасцю пракуратуры вобласці Мальцава Н.А., старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Талкачоў А.Д., Ганаровай граматaй Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў – намеснік пракурора Полацкага раёна Грышаева Е.В., намеснік пракурора Ушацкага раёна Банеўскi В.Э., намеснік пракурора Чашнiцкага раёна Няўмержыцкi М.I.

Акрамя гэтага, асобныя пракурорскія работнікібылі заахвочаны кіраўнікамі праваахоўных, кантрольных і іншых дзяржаўных органаў.

Пажадаем работнікам органаў пракуратуры быць на вышыні, як у службовых справах, так і ў асабістым жыцці: быць шчаслівымі, паспяховымі і любімымі! Добрага здароўя, вялікага шчасця, стваральнай працы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!

Аддзел кадраў і ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці.