Пракурору Пастаўскага раёна Аляксандру Козічу прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны-2015» у намінацыі «Закон і парадак».

Пракурору Пастаўскага раёна старшаму саветніку юстыцыі Козічу Аляксандру Аляксандравічу па выніках 2015 года прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны» ў намінацыі «Закон і парадак».

 

Дыплом і нагрудны знак лаўрэату ўручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. 

Да такой высокай ацэнкі Козіч А.А. удастоены за унесены ім значны ўклад у забеспячэнне законнасці і правапарадку на тэрыторыі рэгіёна, высокі прафесійны ўзровень забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, а таксама за ўзровень злачыннасці, які ў Пастаўскім раёне адзін з самых нізкіх у Віцебскай вобласці.

Ганаровае званне «Чалавек года Віцебшчыны» прысвойваецца з 2009 года з мэтай заахвочвання за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёна, забеспячэнне законнасці і правапарадку, высокія дасягненні ў галіне навукі, адукацыі, культуры і спорту, актыўную грамадзянскую пазіцыю і грамадскую дзейнасць, а таксама за іншыя дасягненні, якія прынеслі вядомасць Віцебскай вобласці і атрымалі прызнанне грамадства.